Са́іць ’карміць грудзьмі’ (Сцяшк. Сл.), ’карміць грудзьмі’, ’карміць з вымені’, ’карміць з соскі’ (Сл. ПЗБ). Новы інфінітыў ад асновы цяп. ч. *саю, параўн. славац. sajím ’кармлю’ ад прасл. *sъsati (гл. ссаць). Лінгвагеаграфія ўказвае на запазычанне з польскай; відаць, нерэгулярная дыял. форма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чыта́цца, ‑аецца; незак.
1. Гучаць, перадавацца пры чытанні (пра літары). У польскай мове спалучэнні літар «sz» чытаецца як «ш».
2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць. [Шура] абы што гаварыла з Зосяю, гартала газету, нібы прабавала чытаць, але ёй не чыталася. Крапіва.
3. Паддавацца чытанню; быць чытабельным. З цікавасцю чытаюцца старонкі і аб арганізацыі і ўмовах працы «Звязды» ў падполлі. «Полымя».
4. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх‑н. прыкметах. У .. [карцінах] чыталася эпоха і лёс народа, як у Рэпіна, Сурыкава ці Сярова; або хвалявала да болю знаёмая і толькі цяпер убачаная спрадвечная краса нашай прыроды, як у Левітана. Скрыган.
5. Зал. да чытаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паэзія ’вершаваная творчасць, вершаваныя творы’, ’прыгожае, узвышанае’ (ТСБМ). З польск. poezja ’тс’ (пасля XVIII ст.), якое з лац. poēsis < ст.-грэч. ποίησις ’творчасць’ < ποιέω ’раблю, ствараю’ (Фасмер, 3, 350). Варш. сл. (4, 452) падае франц. poésie ў якасці крыніцы запазычання польскай лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́рхал (БРС) ’гоман, малая звадка’ (КЭС); ’беспарадак’ (Бір. Дзярж.); ’лямант, гвалт’ (Жд.). Таго ж паходжання, што і ва́рхал ’тс’ (гл.), г. зн. запазычанне з польск. warchoł. Форма вэ́рхал (падобнай формы ў польскай мове няма) другасная, узнікла ў бел. мове, відаць, з формы тыпу вархо́л (апошняя, напр., засведчана ў гаворках Слаўгарадчыны; гл. Яшкін, Бел.-польск. ізал., 157) пры перанясенні націску на першы склад. Параўн. багно́, але бэ́гна, барса́ць, але бэ́рсаць і да т. п. Яшкін (там жа) лічыць вэ́рхал, ва́рхал не запазычаннем, а агульным утварэннем для беларуска-польскай зоны. Гэта няправільна, бо ў польск. мове слова з’яўляецца спрадвечным і адлюстроўвае (разам са шматлікімі вытворнымі; гл. Брукнер, 601–602) прасл. адносіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Артыле́рыя. У XIX ст. (Гіст. лекс., 245) ці пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 148) з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 82; Курс. суч., 166), дзе з 1695 (Шанскі, 1, А, 149–150; Фасмер, 1, 89). Яшчэ Тацішчаў лічыў, што гэта слова з польскай ці лацінскай (Вінаградаў, Очерки, 58). Магчыма, што слова было вядома ў беларускай і раней XIX ст.; у польскай мове яно з’явілася не раней XVII ст., як і ў нямецкай. Крыніцай польскага слова магло быць франц. artillerie (SWO). На іншыя магчымыя крыніцы рускага і польскага слоў указвае Біржакава, 102, у сувязі з рознымі фанетычнымі варыянтамі рускага слова ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт. villa ’дача, вёска’ < лац. villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́шласць ’будучыня’ (Ласт.), пры́шласць (Арсеннева). Укр. при́шлість ’тс’. З польск. przyszłość ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Апошняе ад przyszły ’такі, які прыйдзе, будзе’ (гл. прышлы). Паводле Банькоўскага (2, 952), у польскай мове слова распаўсюдзілася ў XVIII ст. як пераклад франц. lʼavenir ’будучыня’, параўн. лац. venire ’прыходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радзі́на ’сям’я’, ’радня’, ’родзічы і сваякі’ (ТСБМ, Касп., Шн. 3, Ян., Янк., Мат. Гом.), родзі́на ’радня; нешта блізкае, падобнае’ (ТС), ’сям’я і сваякі’ (Варл.). Даўняе запазычанне з польскай мовы, фіксуецца ў Скарыны (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), параўн. польск. rodzina ’тс’ (< чэш. rodina), ст.-бел. родина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Развіну́цца (разьвінуцца) ’разгарнуцца’, разьвіну́ць ’разгарнуць, развіць’ (Нас., Др.-Падб., Стан.). Сюды ж запазычанае з польскай мовы развіне́нты ’развіты’ (шальч., Сл. ПЗБ), параўн. польск. rozwinięty ’разматаны, разгорнуты; які распусціўся’, rozwinąć się ’разматацца, развіцца’, ’раскрыцца, распусціцца’. Меркаванні пра ўжыванне гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 32. Гл. вінуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вытво́рнік (БРС). Ад вытварыць, тварыць. Калька рус. производи́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121). Калькамі Крукоўскі (там жа) лічыць і іншыя дэрываты ад гэтага кораня: вытво́рца, вытво́рчасць, вытво́рчы. Але ў апошнім выпадку практычна нельга размежаваць калькі і магчымыя запазычанні, адпаведна калькі, з польскай мовы; параўн. польск. wytwórczy, wytwórca, wytwórczość.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)