пако́ра, ‑ы, ж.

1. Поўнае падпарадкаванне, пакорнасць. [Мамка:] — Усё аддам за яго. Ніколі не буду з ім оісорсткая. Хай пакора, хай нават рабства. Караткевіч. Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі. Лынькоў.

2. Паслушэнства, пакорлівае прыняцце лёсу. Чалавек у пакоры схіліў галаву на правае плячо і падвёў вочы пад лоб. Пестрак. Не хрысціянская пакора і слухмянасць, а воля да жыцця і барацьбы кіруюць чалавекам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Шынель, скручаны ў трубку і звязаны па канцах для нашэння цераз плячо. Ідуць байцы, як хвалі, У скатках цераз плечы, А сонца зорыць з жалем На іх з глыбінь — сінечы. Колас. Ты цяпер сам, як бацька. На вучэнні ўначы Аўтамат свой і скатку Там нясеш на плячы. Прыходзька. // Які‑н. прадмет, скручаны ў трубку. Грышка ўзяў палатку, Цітка — коўдраў скатку. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах. Гамолка.

2. што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца. Колас. А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.

1. чаго. Разрэзаць чым-н. вострым на часткі.

Н. хлеба.

Н. сала.

2. каго-чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці.

Н. дроў.

3. Зарэзаць у нейкай колькасці.

Н. курэй.

4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання.

Н. зямлі.

5. што. Зрабіць нарэзы.

Н. гайку.

6. што. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце (спец.).

Н. лаву.

7. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.

8. што. Намуляць чым-н.

Н. плячо сумкай.

|| незак. нараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1,4—8 знач.) і нарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 4—8 знач.).

|| наз. нарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 4—7 знач.).

|| прым. наразны́, -а́я, -о́е (да 4—7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закі́нуць, -ну, -неш, -не; закі́нь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць куды-н. або далёка.

З. мяч у сетку.

З. вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. намёкам, пытаннямі; разм.).

2. што. Падняўшы, надаць чаму-н. іншае становішча.

З. нагу за нагу.

З. стрэльбу за плячо.

3. перан., каго-што. Даставіць куды-н.

З. прадукты на дачу.

З. дэсант у тыл ворага.

4. каго-што. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н.

З. вучобу.

З. гаспадарку.

Закінуць слова або слоўца (разм.) — пахадайнічаць за каго-н., аказаць падтрымку.

Як за сябе закінуць (разм.) — хутка і многа з’есці, выпіць.

|| незак. закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і закі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. за́кід, -у, М -кідзе, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аскаба́лак, ‑лка, м.

Разм. Кавалак дрэва, абломак чаго‑н., асколак металу. — А кыш-кыш-кыш!.. — шпурляю на курэй аскабалак. — Каршуна няма на вас. Баранавых. Грысь па сваёй гаспадарскай звычцы прынёс у хату некалькі сухіх аскабалкаў. Кулакоўскі. Танк зароў, паехаў на пліту гусеніцай і крутануўся. Гранітныя аскабалкі пырснулі ва ўсе бакі. Лужанін. Марыля схапіла, бутэльку і бразнула яе аб печ. Дробныя аскабалкі шкла зазвінелі па хаце. Корбан. Аскабалкам жалеза.. [Васілю] перабіла плячо, моцна ўдарыла ў грудзі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., на каго-што і без дап.

Быць у стане гневу, выказваць гнеў; абурацца, злаваць. — Ты чаго тут! — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук. [Бабуля] усё вохкала на возе, гневалася: — Бачыш ты яго, старац, а яшчэ дабром грэбуе. Лынькоў. // Разм. Крыўдзіцца. — Ты не гневайся на мяне, Аўгінька! — ласкава сказаў Мартын і палажыў руку на яе плячо. Колас. — А за што на мяне крыўдзіцца-гневацца? — з неўразуменнем спытаў Варанецкі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раніць.

2. у знач. прым. Які мае рану ​1 (у 1 знач.), які атрымаў раненне. Ранены салдат. □ Праз два тыдні [Лук’янскі] павінен быў зноў узяць на раненае плячо вінтоўку. Чорны.

3. у знач. наз. ра́нены, ‑ага, м.; ра́неная, ‑ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне. Старэнькі хірург доўга мыў рукі і паверх акуляраў назіраў, як санітары ўкладвалі раненага на стол. Васілеўская. Урач яшчэ аперыраваў раненую. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärkплячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́з ’нізкі (грыбоў), перавязаныя ў адзін пук’ (Нар. Гом.), пе́равязь ’палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), пере́везь ’перавясла’ (ЛА, 2), сюды ж перавя́зіч ’рушнік, якім перавязваюць дружкоў маладога’ (добр., Мат. Гом.), перавя́зіна ’вянец зруба пад вокнамі і дзвярыма’, перавя́зьмы ’апошнія вянкі зруба’ (Мат. Гом.; ЛА, 4), перавя́зісты ’худы, высокі’ (Сцяшк. Сл.), перэўя́зісты ’тонкі, перацягнуты пасярэдзіне’ (ТС), ’які з шыяпадобнай перацяжкай (пра жука)’ (шальч., Сл. ПЗБ), — да апошняга параўн. польск. przewiąz/przewięz = owad przewięzisty (як пчала, аса, мурашка). Усе да перавя́заць ’перавязаць’ < прасл. *pervęzati, параўн. укр. перевʼязати, рус. перевяза́ть, польск. przewiązać, чэш. převázati, славен. prevézati, серб.-харв. преве́зати, превези́вати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)