ранены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раніць.
2. у знач. прым. Які мае рану 1 (у 1 знач.), які атрымаў раненне. Ранены салдат. ▪ Праз два тыдні [Лук’янскі] павінен быў зноў узяць на раненае плячо вінтоўку. Чорны.
3. у знач. наз. ранены, ‑ага, м.; раненая, ‑ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне. Старэнькі хірург доўга мыў рукі і паверх акуляраў назіраў, як санітары ўкладвалі раненага на стол. Васілеўская. Урач яшчэ аперыраваў раненую. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)