таўшчыня́, ‑і, ж.
1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.
2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сцяльні́к ’соты’ (Некр.), сцельні́к ’вашчына з мёдам (у калодзе)’ (Маш., ТС, ПСл), шчэльні́к ’тс’ (ТС), сце́льнікі ’соты’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стільни́к, дыял. щільни́к ’соты, пласт вашчыны ў пчол і вос’. Да сцяліць (гл.) з магчымым збліжэннем да шчыльны, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.
1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар. Кулакоўскі.
2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ста́лка ‘частка, столка’ (ганц., стаўб., калінк., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; ТС; жытк., Жыв. сл.), сталь ‘тс’ (ТС), ста́лка ‘пласт, пасма’ (Сержп. Прымхі), ста́лкі ‘пацеркі’ (Сакал.). Укр. ста́лка, ста́лька ‘тс’. Звязана з столка (гл.) чаргаваннем галосных у корані. Не выключаны ўплыў папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мацяры́к, ‑церыка, м.
1. Вялікая частка сушы, якая абмываецца морамі і акіянамі; кантынент. З канца ў канец на свеце, На ўсіх мацерыках — Крэмль ясна людзям свеціць, Да шчасця значыць шлях. Бялевіч.
2. Спец. Пласт зямлі, які залягае пад глебай. Найбольш старажытны культурны слой знаходзіўся на прыродным адкладанні жоўтага пяску, як кажуць археолагі, на мацерыку. Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Загнуўшы, падшыць краі чаго‑н. Зарубіць хусцінку. Зарубіць ручнік.
зарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
1. Разм. Зрабіць зарубку (зарубкі) на чым‑н.
2. Спец. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі. Зарубіць пласт вугалю.
•••
Зарубіць (сабе) на носе — добра запомніць. — Не, брат, ты павінен жыць! .. Зарубі сабе на носе — жыць!.. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́ўка, ‑і, ДМ плеўцы; Р мн. плевак; ж.
1. Скурка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці. Цяпер сажалка пакрыта зялёнай плеўкай. Бядуля.
2. Перапонка. Пальцы задніх ног [у баброў] злучаны плеўкай, як у гусей. Маўр.
3. Тонкі пласт чаго‑н. Дождж закапаў часцей, хутка светлыя вадзяныя ніткі пацягнуліся ад хмары на зямлю, услалі яе тонкаю плеўкай туману. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адбо́рыш 1 ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. III) да браць (< адбор‑ыш). Словаўтваральная мадэль з ‑ыш‑суфіксацыяй (як спарыш). Гл. адборыш 2.
Адбо́рыш 2 ’пласт сена, што збіваецца граблямі, як кладуць у копы ці на воз’ (Бяльк.) да браць (ад‑бор‑ыш). Параўн. адборыш 1 і аборыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плыву́н, плаву́н ’насычаны вадою дробны пясок, супесь ці суглінак’ (ТСБМ; Бяльк.), ’пласт цякучага, плывучага пяску ці зямлі пры капанні ямы, калодзежа’ (рэч., Яшк.; паст., в.-дзв., віл., ваўк., іўеў., ЛА, 2), ’нанос, дробны пясок’ (воран., чэрв., асіп., саліг., тамсама), ’іл’ (кобр., ЛА, 2). Рус. плыву́н ’балота, дрыгва’, ’тарфяны пласт, які плавае па вадзе’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад плы‑сці і суф. *‑unъ (з гіятавым ‑в‑). Параўн. таксама плаву́н 1, плаву́н 5 (гл.). Аналагічна утвораны: плыву́н ’расліна, якая сцелецца па збожжы’ (Выг.), ’зыбучы мох на вадзяністай дрыгве’ (Варл.), ’трава, што расце на вадзе’ (віл., Сл. ПЗБ), а таксама плыву́н ’частка ракі, якая не замярзае зімой’ (кам., ЛА, 2), плывунок ’род травы’ (Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пласці́на ’тонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінка ’тонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)