спагада́нне, ‑я, н.

Тое, што і спагада. Пан не мае спагадання, Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, Не маеш волі, ні разгону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́верыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Дасканала праверыць дакладнасць, акуратнасць чаго‑н. Выверыць рукапіс. Выверыць вагу перад узважваннем. □ Пан палкоўнік не мог цалкам аддацца сваім стратэгічным практыкаванням і выверыць свой план. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Пачаўшы баляваць, захапіцца баляваннем, гулянкамі. Жаніцца ён наогул не хацеў, і яшчэ больш не хацеў пасля смерці павялічваць багацце Загорскіх... Таму пан Канстанцін і разбаляваўся так. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́сан ’тытул-зваротак у дробнай польскай шляхты, а таксама сярод беларусаў’ (Мядзв.); ’пан’ (Др.-Падб.), васа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. wasan ’тс’ (а гэта, як і waspan, скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Параўн. васп́ан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́спан ’зваротак ваша міласць, пан’ (БРС, Нас., Шат., Мядзв., Бір. Дзярж.), васпа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. waspan ’тс’ (а гэта скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Рус. дыял. (смал.) ва́спан ’тс’. Параўн. ва́сан ’тс’, васпа́ні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віртуо́з, ‑а, м.

Артыст (звычайна музыкант), які выдатна валодае тэхнікай свайго мастацтва. Віртуоз-скрыпач. // Чалавек, які дасягнуў вышэйшай ступені майстэрства ў сваёй рабоце. У паэме «Пан Тадэвуш» Міцкевіч паказаў сябе майстрам-віртуозам. Лойка.

[Іт. virtuoso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адда́ны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты любоўю і вернасцю да каго‑, чаго‑н. І прывітаю разам шчыра Адданых партыі людзей. Колас. // Які выказвае адданасць, вернасць. — Так, так, пан, — Гулік глядзіць на майстра адданымі вачамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвалтаўні́к, ‑а, м.

Той, хто чыніць гвалт (у 1, 2 знач.); прыгнятальнік, мучыцель. Апошні з іх роду і быў пан Яшук, ды гэтакі ўжо вырадак, гвалтаўнік, што і свет не бачыў такога. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерастаро́пны, ‑ая, ‑ае.

Някемлівы ў якіх‑н. справах; непаваротлівы. Пан Вячорык вёў са сваім агентам чыста службовую размову. Суха, афіцыйным тонам распякаў нерастаропчага свайго «таемніка», выліваў на яго ўсю жоўць свайго нездавальнення. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, многа тупаючы. — А я што, — заскрыпела .. [старая], — камень? Мне мора трэба? Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся. Скулу! Ступаліся ногі за ўсім... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)