Натоўп ’тлум, мноства людзей’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у 20‑я гады таксама на́таўп (Некр. і Байк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. натоўпіцца ’набіцца гурбою, мноствам людзей’ (Нас.), да тоўпіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́льства ’маленства’ (Жд. 1), рус. ма́льства, ма́льство ’дзяцінства’. Бел.-рус. ізалекса. Да прасл. malь (зб.) ’малыя’ (параўн. маля́). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьstvo (як і абстрактны зборны назоўнік dětьstvo ’дзяцінства’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярце́нне ’вярчэнне (станка)’ (КТС, Ц. Гартны), укр. вертіння ’вярчэнне, свідраванне’, рус. вертение ’вярчэнне’ — рэгулярны аддзеяслоўны назоўнік, які, аднак, у літаратурнай мове не замацаваўся. Да вярце́ць (гл.). Параўн. таксама вярчэнне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атру́та. Рус. дыял. отру́та, атру́та, укр. отру́та ’тс’. Рускае дыялектнае, відаць, з беларускай, украінскай. Ст.-бел. отрута (Анічэнка, Праблемы філал., 11). Утворана як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова атруціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
склон, ‑у, м.
Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Граматыка.
•••
Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?
Месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.
Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?
Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?
Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.
Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто, ста, ліч. кольк.
1. Лік і лічба 100. Сто дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 100. Сто працэнтаў. Павялічыць у сто разоў. □ Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту і паехаў. Якімовіч.
2. Разм. Ужываецца для вырашэння вялікай колькасці ў значэнні: шмат, вельмі многа. Пытае Цімох разоў сто І марна адказу чакае. Колас.
3. У спалучэнні слоў «шмат», «некалькі» і пад. з старой склонавай формай «сот» ужываецца як назоўнік са значэннем: сотня. Грошай было шмат сот тысяч. Чорны.
•••
На ўсе сто — поўнасцю, цалкам. [Лініч:] — А ты, Змітрок, хлопец на ўсе сто. Нават з прысыпачкаю. І на працу звер. Я таксама такі, але мяне распаліць трэба. Савіцкі.
У сто крат гл. крат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэнні ‘дваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́зва ’выклік, павестка’, ’паведамленне’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), пазыва́ць ’выклікаць’, ’запрашаць’ (Сл. ЦРБ). Аддзеяслоўны назоўнік ад ст.-бел. позвать ’выклікаць у суд’ (1423) < *pozъvati, гл. зваць. Словаўтварэнне, як у назва < назваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́ць ’заліць’, прыліва́ць ’настойваць (настойку)’; таксама аддзеяслоўны назоўнік прылі́ўка (прылі́вачка) ’падліўка’ (Ян.). Да ліць (гл. лі́цца) з развіццём і пашырэннем семантыкі; ст.-рус. приливати, рус. прилива́ти, укр. прилива́ти ’заліваць; паліваць; даліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)