Сайгачья капуста ’расліна расходнік звычайны, Ledurn vulgare L.’ (Дэмб. 1, 293). Да сайгак (гл. папярэдняе слова). Аб матывацыі назвы гл. заячья капуста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́лак, казялок ’расліна казлабарод лугавы, Tragopogon pratensis’ (Кіс.). Укр. козелок ’тс’, рус. козелок ’казёл’ і ’расліна Sonchus oleraceus’, што ж датычыцца значэння ’Tragopogon’, зафіксавана форма козёлик (маск.) і інш. Сувязь з *казялок < казёл бясспрэчная, аднак цяжка высветліць, ці тут канкрэтна рэгіянальнае ўтварэнне на базе яўнай зааморфнай прыкметы расліны (аб гэтым сведчаць іншыя назвы), ці трансфармацыя батанічнага тэрміна, які поўнасцю (казлабарод, укр. козлова борода і інш.) або часткова калькуе лац. назву? У лац. тэрміне адна частка да грэч. πώγων ’барада’, другая да грэч. τράγος ’казёл’, якія калькуюцца і ў іншых мовах, параўн. ням. Weisen‑Bocksbart ’тс’. Рускі акадэмічны слоўнік 1911 г. адзначаў, што козья борода, бородка ’Tragopogon pratensis’ — народныя назвы расліны, аднак гэта нельга разглядаць як сур’ёзны аргумент на карысць першай думкі. Зааморфная прыкмета ў гэтай расліны не вельмі яркая і ўжо сам факт калькавання лац. назвы сведчыць пра магчымы ўплыў батанічнага тэрміна на народныя, дарэчы, даволі рэдкія назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басто́н ’назва тканіны; назва танца’. Рус., укр. босто́н. Запазычанне (у XX ст.) з англ. мовы. Слова паходзіць ад назвы мясцовасці Boston (у ЗША), дзе першапачаткова з’явіўся гэты танец і дзе першапачаткова рабілі тканіну бастон. Але басто́н ’гульня ў карты’, рус., укр. босто́н < франц. boston (рус. мовай запазычанае ўжо ў XVIII ст.), а гэта ад назвы той жа амерыканкай мясцовасці. Фасмер, 1, 199; Шанскі, 1, Б, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арбо́н ’аўтобус’ (Сцяшк.). Літ. arbonas ’тс’ (Baltistica, 9, 221). Паходзіць ад назвы швейцарскага горада Арбон, дзе вырабляліся машыны гэтага тыпу (MKL, 1, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вішнёўка ’івалга’ (Інстр. II). Да вішня, таму што івалга часта шкодзіць вішнёвым садам. Параўн. укр. назвы івалгі черешоїд, черешенник (Ніканчук, БЛ, 5, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́ська ’ласкальная назва кабана’ (Некр.). Да кабан (гл.); ‑с‑ суфіксальнае або пад уплывам іншай назвы парсюка і адпаведным з’яўленнем ‑с‑. Падрабязней гл. кабусік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маложавік ’баравік’ (Касп.), бешан. мало́жъвік ’абабак’ (Нар. сл.). Утвораны ад назвы лесу маложа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 243). Аналагічна бараві́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парубе́нь ’жэрдка для прыціскання сена, саломы або снапоў на возе’ (ТСБМ, Шат., Янк., Чабярук, Назвы рубля, 136; Сл. ПЗБ). З *парубе́ль (гл. рубе́ль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапоўзіны ’ўваходзіны ў новую хату’ (глыб., ЛА, 3). Утворана ад перапаўзці (гл.) з суф. ‑ін‑ы, як і іншыя падобныя назвы: уваходзіны, улазіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)