скрыпа́ч, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на скрыпцы. Манера трымаць скрыпку і смык і сама ігра сведчылі аб тым, што Іван Тадорык быў добрым скрыпачом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балала́ечнік, ‑а, м.

1. Музыкант, які іграе на балалайцы. Аркестр у складзе двух цымбалістаў, балалаечніка і гарманіста рыхтаваў народныя песні. Курто.

2. Майстар, які робіць або рамантуе балалайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́чмузыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад ці бубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бны ’дзеці’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

С. золата.

2. перан. Чалавек з прыроднымі здольнасцямі, якія выявіліся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, выхавання.

Музыкант-с.

|| прым. самаро́дкавы, -ая, -ае.

Самародкавае золата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапёр, ‑а, м.

Уст. Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах. Хударлявы тапёр у смокінгу высока ўскідваў кашчавыя рукі і аж згінаўся, выціскаючы са старэнькага піяніна бравурны марш. Мехаў.

[Фр. tapeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фартэпіяна. Яго [Джорджэ Энеску] нястомная канцэртная дзейнасць дырыжора, скрыпача і нярэдка піяніста рана прынесла яму сусветную вядомасць. «Беларусь». Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спявак, музыкант або танцор, які выконвае сольную партыю. Сустрэты воплескамі ў зале, Нясмелым крокам з-за куліс Хлапчына выйшаў да раяля — Нязвыклы з рампаю саліст. Гілевіч.

[Ад іт. solista.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́ннік, ‑а, м.

Разм. Музыкант, які іграе на струнным шчыпковым інструменце. Да тых, у каго фартэпіяна не з’яўляецца прафіліруючым інструментам, патрабавалі па ігры на фартэпіяна наогул меншыя, чым да струннікаў. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віртуо́з, ‑а, м.

Артыст (звычайна музыкант), які выдатна валодае тэхнікай свайго мастацтва. Віртуоз-скрыпач. // Чалавек, які дасягнуў вышэйшай ступені майстэрства ў сваёй рабоце. У паэме «Пан Тадэвуш» Міцкевіч паказаў сябе майстрам-віртуозам. Лойка.

[Іт. virtuoso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэртма́йстар, ‑а, м.

1. Першы скрыпач — саліст сімфанічнага або опернага аркестра.

2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра (скрыпак, альтоў, віяланчэлей). Канцэртмайстар скрыпак. Канцэртмайстар віяланчэлей.

3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.

[Ням. Konzertmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)