згра́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк. Волька .. цяпер стаіць перад сотнямі вачэй красуняй дзяўчынай, высокай, зграбнай, бы маладая вішня. Нікановіч. // Прыгожы па форме; далікатны. Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. Пестрак. // Зроблены з мастацкім густам. Зграбная ваза. Зграбная статуэтка. / Пра дрэвы, калоны і пад. Усюды тонкія зграбныя калоны, высокія скляпенні, лёгкія аркі. В. Вольскі.
2. Грацыёзны ў позах і рухах. Зграбная паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́снуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Тое, што і віскнуць.
ві́снуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Знаходзіцца ў вісячым становішчы, звісаць. Вісне галлё. Віснуць рукі. □ У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.
2. Апускацца над чым‑н., навісаць. Віснуць хмары над лесам. □ Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома. Колас. Чорная ноч вісне над шырокай зямлёй. Каваль.
3. перан.; на кім-чым. Ліпнуць да каго‑, чаго‑н.; павісаць. Ды і сама Анюта адчула, што няма ў яе асаблівай патрэбы гаварыць з мужам. І на шыю яму кінуцца не хочацца, як іншыя віснуць. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праня́ць сов.
1. (пройти насквозь) прониза́ть, проби́ть;
штык ~няў лёгкія наскро́зь — штык прониза́л лёгкие наскво́зь;
2. проня́ть; пробра́ть, прохвати́ть, прошиби́ть; (ветром, сквозняком — ещё) просквози́ть;
3. (сильно подействовать) проня́ть; прошиби́ть;
нічы́м яго́ не про́ймеш — ниче́м его́ не проймёшь (прошибёшь);
4. (о поносе) прохвати́ть;
◊ п. по́зіркам — пронзи́ть взгля́дом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Чатырохколы экіпаж на рысорах, з адкідным верхам. Паны ў калясцы пад’язджаюць. Фурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе. Колас. А за грамадой, на калясцы, Рассеўшыся вяльможай, Пан Скрыцкі ехаў сам. Бядуля.
2. Лёгкія калёскі, звычайна крытыя, для катання дзяцей. Дзіцячая каляска. □ Маладая жанчына сядзела на лаўцы і гойдала каляску. Шамякін.
3. Невялікі ручны возік, магчыма і двухколы, для перавозкі грузаў. Прывезці галлё на калясцы.
4. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння. Матацыкл з каляскай. □ Асабліва страшна было глядзець на бязногіх, калі яны на падвязаных да бёдраў калясках, адштурхваючыся ад зямлі рукамі, рухаліся па бруку... Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.
1. Памянш. да дуга (у 1, 2 знач.); невялікая дуга. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас.
2. Ручка ці якая‑н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі. Здалёк чуліся.. [Вольчыны] лёгкія крокі і рытмічна, у такт хады, пазвоньвалі дужкамі пустыя вёдры. Ракітны.
3. Адзін з парных знакаў прыпынку ў выглядзе простай або закругленай вертыкальнай рысы; адзін з парных матэматычных знакаў такой жа формы. Узяць у дужкі. Вынесці за дужкі.
•••
Квадратныя дужкі — дужкі тыпу [].
Круглыя дужкі — дужкі тыпу ().
Фігурныя дужкі — дужкі тыпу {}.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́дна 1, ‑а, н.
Плавальнае збудаванне, прызначанае для транспартных, тэхнічных, навуковых і ваенных мэт. Судна на падводных крылах. □ Непадалёк, за эстакадай прайшло ваеннае патрульнае судна берагавой аховы. Лынькоў. Да ракеты набліжалася многа суднаў — беласнежныя яхты, лёгкія катэры, глісеры, маторныя лодкі. Гамолка.
су́дна 2, ‑а, н.
1. Пасудзіна для спаражнення, якая падаецца ляжачым хворым. Падкладное судна.
2. Абл. Вядро. Ідучы вуліцай, Глушкевіч убачыў, як насустрач яму ад студні набліжалася рослая жанчына з суднамі вады. Дуброўскі. І пасля на працы, ўсюды Пасаблялі хто ў чым: То суцешаць Кацярыну, То ёй песню запяюць, То сажнуць яе часціну, То ёй судны паднясуць. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Рабіць лёгкія рухі чым‑н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.
2. што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.
3. каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхава жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́рты ’лыжы’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). У сучасным значэнні слова хутчэй за ўсё запазычана з польск. narty ’тс’, вядомага з XVI ст. таксама ў значэнні ’канькі’, аднак не выключана, што яно існавала і раней, у прыватнасці для абазначэння прылады для хадзьбы па снезе і па балотах на паўднёвым Палессі (Машынскі, Kultura, 1, 641), параўн. таксама рус. нарты ’сані з шырокімі палазамі з лыжаў у паляўнічых’, укр. нарти ’касцяныя канькі з рэбраў жывёл’, чэш. narťверх нагі’, ’пад’ём нагі’, славац. nart ’тс’, в.-луж. narė ’пад’ём нагі; перадок’, н.-луж. narś ’перадок у абутку’, славен. nart ’пад’ём нагі; перадок у абутку’, куды можна аднесці і бел. нарты ’абутак вялікага памеру’ (на думку аўтараў Сл. ПЗБ, пераноснае), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *nar(b)ty, згодна з прынятай этымалогіяй, з *rm і *r? > tъ ’вастрыё, шпень’ (гл. рот). Другая частка прадстаўлена таксама ў ірты ’лыжы’ (гл.) (Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215; Шустар-Шэўц, 13, 990; Брукнер, 356). Слаўскі (Lingua Viget, 120–123) лічыць, што форма адз. л. *пагъ(ъ так адносіцца да гъЫ, як бел. нарог да рог (< прасл. *rogъ). Праблематычнымі застаюцца адносіны славянскіх слоў да адпаведных угра-фінскіх, дзе яны абазначаюць ’лёгкія санкі, нарты’ і маюць шырокае ўжыванне, параўн. саам. nart, мард. nur do, вацяц. nurt, зыран, nort ’тс’ і г. д. Большасць даследчыкаў дапускаюць спрадвечнае існаванне славянскага слова, аднак ускладненае ў некаторых арэалах уплывам запазычанага з угра-фінскіх моў слова са значэннем ’лыжы, лёгкія сані’ (агляд л-ры гл. Бяднарчук, Acta Baltico-Slavica, 9, 1976, 57–58).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баразна́, ‑ы; мн. барозны, ‑разён; ж.
1. Доўгі паглыблены прарэз на паверхні глебы. зроблены плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы, і слалася, гарнулася да свежага вагона. Капыловіч. // Выараны плугам рад бульбы. Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, Андрэй выпраг з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.
2. Падоўжанае паглыбленне на чым‑н.; маршчына, складка. У.. [Намысніка] ўжо на шчоках прарэзаліся ад носа да падбародка глыбокія барозны. Грамовіч. Вада ледзь прыкрывае пясок водмелі, пакідаючы на ім лёгкія барозны. В. Вольскі.
3. перан. Пачынанне ў якой‑н. галіне. Пракласці першую баразну. // Лінія размежавання паміж чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.
2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)