барацьба́, -ы́, ж.
1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.
Б. асілкаў.
Французская б.
2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх кірункаў.
Б. класаў.
3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.
Б. з алкагалізмам.
Б. за якасць прадукцыі.
4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў, думак.
Б. радасці з зайздрасцю.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
чых
1. сущ. (род. чы́ху) м. чих, чох;
2. межд. чих;
◊ на ко́жны ч. не наздаро́ўкаешся — посл. на вся́кий чих (вся́кое чиха́нье) не наздра́вствуешься
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
мнагалю́дна, безас. у знач. вык.
Аб наяўнасці мноства людзей. На Крашчаціку шырокім Мнагалюдна кожны дзень: Ўсцяж плывуць машын патокі Між патокамі людзей. Жычка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паспе́шлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паспешлівага; спешка. У хуткай нервовай хадзе адчувалася паспешлівасць. Пестрак. Кожны мазок, пакладзены на палатно, сведчыў аб паспешлівасці аўтара. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ро́льня 1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).
Ро́льня 2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кусто́к, ‑тка, м.
Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Усё тут было знаёма Рыгору: кожны кусток пры дарозе, кожнае дрэва. Краўчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
штоме́сяц, прысл.
Кожны месяц. Жывы і здаровы Андрэй Барысавіч Чужакоў пісаў, што разумее, як цяжка маці матэрыяльна, і згодзен штомесяц высылаць ёй грошы. Мехаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
хвалі́ць несов. хвали́ть;
◊ аржана́я ка́ша сама́ сябе́ хва́ліць — посл. ржана́я ка́ша сама́ себя́ хва́лит;
ко́жны цыга́н сваю́ кабы́лу хва́ліць — посл. всяк кули́к своё боло́то хва́лит
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
абхо́дчык, ‑а, м.
Рабочы, які даглядае ўчастак дарогі. Пуцявы абходчык. □ Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
галагене́з, ‑у, м.
Тэорыя эвалюцыі, паводле якой кожны від у межах свайго арэала падзяляецца на два віды, адзін з якіх развіваецца паскорана, а другі замаруджана.
[Ад грэч. hólos — увесь і génesis — паходжанне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)