яздо́к, ездака, м.

1. Той, хто едзе на кані верхам або кіруе запрэжкай. Яздок вымушаны быў стрымліваць гарачага каня. Гурскі. На пралётцы на ўвесь рост стаіць яздок. «Маладосць».

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. [Дзеду] маршал Будзённы, яздок зна[кам]іты, з падзякаю ціснуў руку. Колас.

•••

Не яздок куды — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды‑н., бываць дзе‑н. Галя рашуча адарвалася ад родных мясцін, і калі Косцік спытаў: «Хутка ў Нежыхаў пададзімся?» — яна адказала: «Я туды не яздок. Мне няма чаго туды падавацца!» Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свірэпы ‘дзікі, агрэсіўны (?)’: “пчелы здѣсь водятся трехъ родов, то есть по здѣшнему крушиновые свирѣпыя, посредственныя и тихия” (Меер Крыч., 130), свіры́бый ‘нелюдзімы; люты’ (в.-дзвін., ЛА, 3; Сл. ПЗБ), ст.-бел. свѣрѣпъ, свѣрѣпий: соуровий… и свѣрѣпїй (XV ст., Карскі 2-3, 393). Укр. свірі́пийзлы, сярдзіты’, рус. свире́пый ‘люты’, стараж.-рус. сверѣпъ, свирѣпъ ‘дзікі, дзікарослы; палкі, злы’, чэш. sveřepý ‘люты, жорсткі’, славац. sverepý ‘люты’, славен. sverẹ̑p ‘тс’, балг. свире́п ‘жорсткі, люты, шалёны’, макед. свиреп ‘тс’, ст.-слав. сверѣпъ ‘люты, бязлітасны’. Прасл. *sverěpъ(jь). Апошняе не мае адзінай этымалогіі. Меркавалася роднасць з літ. šiur̃pti, šiur̃pstù ‘уздрыгваць’ (Міклашыч, 330; Праабражэнскі, 2, 261), з ст.-ісл. svárr ‘цяжкі, цвёрды, моцны’, гоц. swērs ‘якога шануюць’, нов.-в.-ням. schwer ‘цяжкі’, літ. svarùs ‘тс’; агляд версій гл. Фасмер, 3, 580; Глухак, 600. Мяркулава (Этимология–1964, 78–80) вызначае роднасныя сувязі паміж рус. свирепый, сырой і суровый: *sur/*sver‑/*syr‑ і для *sverěpъ рэканструюе першаснае значэнне ‘мокры, вільготны’, якое цесна звязана са значэннем ‘грубы, суровы, строгі’, што сумніўна, паколькі няма надзейных сведчанняў існавання варыянта *sur‑, гл. Новое в рус. этим., 229. Інакш Махэк₂ (595), які выдзяляе частку sve‑ (аснова займенніка свой) і корань *rěp‑ ‘трымацца, чапляцца’. Формы з ‑б‑ вынік азванчэння ў інтэрвакальнай пазіцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́кнуць ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.), укр. лапнуты ’жадаць’, ’быць прагным’, польск. łaknąć ’быць галодным’, ’прагна есці’, ’быць пажадлівым’, ’вельмі хацець чаго-небудзь’, ’хацець піць’, рус.-ц.-слав. лапнуты ’галадаць’, ’прагна хацець’, славен. lȃkniti ’згаладнець’. Прасл. olknęti. Да прасл. olkati ’галадаць, быць галодным’. Параўн. літ. alkti ’галадаць’, ’жадаць’, дат. alkt ’хацець піць’, ’адчуваць голад, моцна жадаць’, ’быць пажадлівым’. Магчыма, роднасным з’яўляюцца: ст.-в.-ням. ilgi ’голад’ (Траутман, 6–7; Фасмер, 2, 452, дзе даецца больш падрабязная літаратура), ірл. еісзлы’ (Развадоўскі. Wybór, 2, 158–159; Покарны, 307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбазу́ліць, разбязу́ліць ’распесціць’ (Арх. Федар., Сцяшк. Сл.; ваўк., рагач., Сл. ПЗБ), разбазу́ліцца ’раздурэцца’, ’панадзіцца, звыкнуцца’ (гродз., ваўк., Сл. ПЗБ; Нас.), разбазу́лены ’распусны, разбэшчаны’ (Сцяшк. Сл.); параўн. рус. смал. разбезу́литься ’разбалавацца, раздурэцца’, што да базу́лить ’балаваць каго-небудзь’, базу́льнік, базу́ла ’свавольнік’. Здавальняючая этымалогія зыходнага *базуліць адсутнічае, параўн. бязула ’гультай’, (< без + ул‑), гл. ЭСБМ, 1, 437. Няпэўна. Магчыма, роднасныя з рус. дыял. базли́ть ’крычаць’, базло́ ’крыкун’, ’злы чалавек, падманшчык’, ’горла’, этымалогія якіх няясная. Сюды ж і разбазы́ляць ’разпесціць, раздурыць’ (Янк. Мат.). Магчыма, гэта запазычанне з літ. bỹzulioti ’зыкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́зел¹, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.

Завязаць в. або вузлом.

В. на канаце.

Хусцінка на шыі завязана ў в.

Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).

2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н. і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).

Чыгуначны в.

В. дарог.

Тэлеграфны в.

Нервовы в.

В. супярэчнасцей (перан.).

3. Частка механізма або тэхнічнае ўстройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).

Зборка вузлоў.

Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).

4. Тое, што і клунак.

Звязаць рэчы ў в.

Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].

Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).

|| памянш. вузе́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 4 знач.).

|| прым. вузлавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дій ’злодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш. zloděj ’злодзей’, славац. zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹjзлы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашчэ́й ’міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем’; ’вельмі худы чалавек’ (ТСБМ). Параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. кощь, кощии ’худы’, рус. дыял. коща́ ’вельмі худы чалавек’, бел. кашчэ́й ’тс’. Параўн. яшчэ ц.-слав. кошть (тѣломь кощь). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 187, вытворнае суфіксам ‑jь (‑jь) ад *kostь. Яшчэ раней такую ж этымалогію прапанаваў у сваім этымалагічным слоўніку Фасмер, 2. Менш верагодным уяўляецца тлумачэнне Сабалеўскага (ЖМНП, 1886, верасень, с. 152), які спасылаўся на рус. кости́ть ’лаяць’. Параўн. кашча́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лука́вец ’ліслівец, хітрун’ (ТС), лука́ву ’ліслівы, хітры’ (ТС), лука́вы ’д’ябал’ (Нас.), смарг., шчуч., чэрв. лукава́ты ’звілісты’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. лукавый ’хітры’, ’падманны’, ’несправядлівы’, ’злы’ (Булахаў, Гіст. 115). Укр. лука́вий, рус. лука́вый, ст.-рус. лукавецъ ’каварны, вераломны, хітрун’, лукавный ’тс’, ’звілісты’, ’дрэнны’, лукавый ’тс’, ’грэшны’, ’д’ябал’, славен. lokȁv, серб.-харв. лу̀кав, лу̀кавац, макед., балг. лукав, лука́вец, ст.-слав. лѫкавъ ’благі, сапсаваны, клапатлівы, несумленны’. Утворана ад ст.-слав. лѫка ’падман, хітрасць’ — семантычны пераход ’гнуць’ > ’падманваць’ з’яўляецца нармальным (Міклашыч, 165; Бернекер, 739; Фасмер, 2, 532; Скок, 2, 328–329; Бязлай, 2, 148; БЕР, 3, 498).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэкаць1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерекзлы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'

Мярэкаць2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)