злы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злы́ зла́я зло́е злы́я
Р. зло́га зло́й
зло́е
зло́га злы́х
Д. зло́му зло́й зло́му злы́м
В. злы́ (неадуш.)
зло́га (адуш.)
злу́ю зло́е злы́я (неадуш.)
злы́х (адуш.)
Т. злы́м зло́й
зло́ю
злы́м злы́мі
М. злы́м зло́й злы́м злы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

злы, -а́я, -о́е.

1. Які тоіць у сабе зло.

З. намер.

Злая доля (няшчасная).

2. Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Злыя вочы.

3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

Ён з. на ўсіх.

4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

З. сабака.

5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).

З. мароз.

Злыя вятры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злы в разн. знач. злой; (тяжёлый, трудный — ещё) лихо́й;

з. ге́ній — злой ге́ний;

злы́я языкі́ — злы́е языки́;

з. дух — злой дух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злы, ‑ая, ‑ое.

1. Поўны пачуцця злосці, варожасці, нядобразычлівасці; злосны. Злы чалавек. □ [Галя з мужам] злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі. Якімовіч. // Які выражае злосць. Злыя вочы. □ Увесь натоўп, што сабраўся тут, праводзіў.. жанчыну зняважлівымі, злымі позіркамі. Няхай. // Сярдзіты на каго‑н. Злы на ўсіх і на самога сябе за такі зварот справы, Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. // Прасякнуты злосцю, нядобразычлівасцю. Іван здагадаўся аб яго злых намерах. Ваданосаў.

2. Сярдзіты, куслівы, злосны (пра жывёл). Злы сабака.

3. Які прычыняе, тоіць у сабе зло. Смерць дзяцей, хвароба злая Тут знайшлі прытульны кут. Колас.

4. Суровы, цяжкі. Злая гадзіна. Злая доля. □ Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам .. [Антонавай] душы, у гэты злы і брыдкі час яго жыцця. Чорны.

5. Ужываецца для абазначэння вышэйшай ступені якой‑н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам. Злы мароз. □ Абветраны злымі вятрамі.., бурат.. аб’язджае незлічоную атару і цягне бясконцую стэпавую песню. Корбан. // Вельмі напружаны, інтэнсіўны. Не знайшлі таго акопа, Дзе я ляжаў пад злым агнём. Прыходзька.

•••

Злы геній гл. геній.

Злы дух гл. дух.

Злыя языкі гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злы

1. (злосны) böse, bshaft, bösartig; wütend, böse, erbst; grmmig (сярдзіты);

2. (суровы, цяжкі) nheilvoll, böse, arg, schlimm;

злы маро́з grmmiger Frost;

злы саба́ка bssiger [schrfer] Hund

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Злы. Рус. злой, укр. злий ’тс’, польск., серб.-луж. zły ’кепскі, злы’, чэш., славац. zlý ’тс’, славен. zál, zèlзлы’, ’някепскі’, серб.-харв. за̏о, балг. зъл, макед. зол. Ст.-слав. зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус. зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл. zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е. *gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран. zūr ’хлусня’, ст.-грэч. φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац. fallo ’падманваю’, літ. atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злы, злосны, раззлаваны, гнеўны, разгневаны, сярдзіты, люты, разлютаваны, ліхі, азвярэлы, ашалелы, асатанелы; злючы (разм.); воўчы (разм., перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

а́спіднік

злы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. а́спіднік а́спіднікі
Р. а́спідніка а́спіднікаў
Д. а́спідніку а́спіднікам
В. а́спідніка а́спіднікаў
Т. а́спіднікам а́спіднікамі
М. а́спідніку а́спідніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зламы́сны, -ая, -ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны (уст.).

З. ўчынак.

|| наз. зламы́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Устаноўка па абслугоўванні насельніцтва радыёперадачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)