анекдо́т, ‑а, М ‑доце, м.
1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні пікантны анекдот. Бядуля. Праўда, пра.. некаторыя арыгінальныя погляды [Понтуса] хадзілі анекдоты. Карпаў.
2. Разм. Незвычайнае смехатворнае здарэнне.
[Ад грэч. anekdotos — нявыдадзены.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зато́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затачыць.
2. у знач. прым. Завостраны. [Кастравіцкі] адчуваў у сабе гатоўнасць хоць зараз жа сесці за стол, узяць у рукі заточаны аловак, аркуш паперы, патануць у знаёмай стыхіі думкі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігла́, ‑ы́; мн. і́глы (з ліч. 2, 3, 4 іглы́), і́глаў; ж.
1. Тое, што і іголка (у 1–5 знач.). А зараз .. [дарожкі] анямелі, Прысыпаны ігламі хвой. Колас.
2. чаго або якая. Пра шпіль будынка. Адміралцейская ігла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рынг, ‑а, м.
Абгароджаная канатам плошча для спаборніцтваў па боксу. Вось і зараз Вараціла ішоў з гарадскога парку, дзе проста на траве, пад старымі ліпамі быў рынг. Карпюк. Незвычайную сабранасць адчувае баксёр перад выхадам на рынг. «Беларусь».
[Англ. ring.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск. brzemie, серб.-харв. брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асалапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
Абсушыць сябе, сваю вопратку. Абсушыцца каля агню. □ Касцёр наш гарэў весела: пакуль сцямнела, мы добра абагрэліся і абсушыліся. Кірэенка. Глянуўшы на яго [Пятра], Сцяпан Фаміч загадаў яму зараз жа ісці да агню, абсушыцца. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зму́сіць, змушу, змусіш, змусіць; зак., каго-што, з інф.
Вымусіць, прымусіць. Першы сакратар змусіў Зашчамілу зараз жа выдаць у распараджэнне Кляновіча два экскаватары. Пестрак. Сцёпка змусіў сябе адвесці вочы ад сяла, каб не паддацца ахапіўшаму яго жалю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масні́чына, ‑ы, ж.
Тое, што і масніца. Здавалася, што вось зараз зарыпіць маснічына ў сенцах, адчыняцца дзверы і .. [Мальвіна] убачыць Мартына са стомленым тварам. Стаховіч. [Сяргей Рыгоравіч і Люда] пайшлі па мосце, дзе на кругляках маснічын падскокваў, пабразгваў званочкам бывалы Аржанцоў веласіпед. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., чаго і без дап.
Разм. Паесці крыху, перакусіць. Прыехаў я позна ўвечары. Троху падзакусіў хлеба з салам, што прывёз з вёскі, і зараз лёг спаць. Гарэцкі. Сцёпка падзакусіў, распытаўся аб вясковых навінах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)