пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пражы́ць.

2. Жыць, мець месца жыхарства дзе-н. (афіц.).

П. на ўскраіне горада.

|| наз. пражыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Добра спражыць.

П. боб.

2. Правесці які-н. час, пражачы што-н.

Увесь вечар прапражыла гарох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

1. Жыць у беднасці; гібець.

Не жывём, а сяк-так мадзеем.

2. Бязмэтна існаваць; марнець (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раёва́цьжыць у шчасці і дастатку’ (ТС). Ад рай1 (гл.), праз параўнанне ’жыць, як у раі’, словаўтварэнне як у бедава́ць, гарава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паімжы́ць, жыць; зак.

Імжыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́важыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Узважваючы, вызначыць вагу (спец.).

В. тару.

2. Вывернуць рычагом.

Насілу пень выважылі.

|| незак. выва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́жыць, -жу, -жыш, -жыць; незак. (разм.).

1. што. Сячы, нішчыць; глуміць.

П. векавы лес.

2. Моцна біць каго-н. чым-н.

|| наз. пля́жанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).

У. гарох.

|| незак. упра́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. упра́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жить несов., в разн. знач. жыць;

жить до глубо́кой ста́рости жыць да глыбо́кай ста́расці;

они́ жи́ли вме́сте яны́ жылі́ ра́зам;

за здоро́во живёшь за нішто́, ні з таго́ ні з сяго́;

жить в своё удово́льствие жыць для сваёй асало́ды;

жить душа́ в ду́шу жыць душа́ ў душу́;

приказа́ть до́лго жить скана́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Пачаць трывожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)