Рацымо́нія ’цырымонія’, сюды ж вытворнае з пашырэннем семантыкі рацымо́ницьца ’прадстаўляць рацыі’, жарт. ’цырымоніцца’ (Нас.). Трансфармацыя цырымонія (гл.) пад уплывам рацыя, рацэя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць жартаваць. // Сказаць жарт. Янук прыстаў ля студні, і тады Дзяўчына запыталася: — Ты чый? — Знайду вось хату, можа буду твой! — Зажартаваў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карапу́з, ‑а, м.

Разм. жарт. Пра маленькага хлопчыка. Аж здзіўляюцца суседзі: — Малайчына!.. Ай, ды Федзя!.. — Вось табе і карапуз. — Гэткі вырасціў гарбуз! Шуцько. / Пра тоўстага нізкарослага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).

2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вая́ка, -і, мн. -і, вая́к, м.

1. Вопытны і храбры воін (уст.).

Праслаўлены в.

2. Той, хто няўдала ваюе (разм., іран., пагард.).

Гэта быў мудры в.: на лодцы Байкал пераплываў.

3. перан. Задзіра, забіяка (іран., жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., каго-што.

Ухапіўшы, праткнуўшы зубамі (ці праткнуўшы джалам), раніць.

Сабака ўкусіў за руку.

Якая муха яго ўкусіла? (перан.: што з ім, чым ён незадаволены?; разм., жарт.).

|| наз. уку́с, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буя́ны, ‑ая, ‑ае.

Які буяніць, схільны да буянства. Гаспадар, у якога ён гасцяваў, не на жарт спалохаўся: ніколі той не бачыў свайго былога партызанскага камандзіра такім буяным. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцыля́рыя, ‑і, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы. Залескі. // Разм. жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.

[Лац. cancellaria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакі́дзішча, ‑а, н.

Абл. Той (тая), каго пакінулі, з кім рассталіся назаўсёды. Сёння ў .. [Сымона] з’явілася пачуццё вялікага сораму перад людзьмі. Хіба гэта жарт? Жонка пакінула. Пакідзішчам стаў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кві́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

1. Пятая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае пяць ступеней.

2. Самая высокая па тоне струна некаторых струнных інструментаў.

Павесіць нос на квінту (разм., жарт.) — зажурыцца, засумаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)