Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ах, выкл.

1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як вы іх рабілі? Краўчанка. Ах, як хораша жыць, Як хочацца жыць, Як прагне сэрца зорных начэй. Кірэенка. // Перадае здагадку, думку і пад., што прыйшло нечакана; тое, што і а ​4 (у 1 знач.). Ах, прыпомніў: бачыў я калісьці На вайне дзяўчынку ў шынялі. Смагаровіч.

2. Перадае пачуццё гора, шкадавання. [Стасік:] — Ах, каб тут была мама! — Хлопчык азірнуўся назад, але мамы няма. Гарбук. // Перадае пачуццё абурэння, гневу. Ах, каб вас ваўкі з’елі — закрычаў дурань на сабак і кінуўся наўцёкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лодар ’лежань, лайдак’ (Ян., ТС; астрав., Сл. ПЗБ; Касп., Мат. Гом.), лодыр ’гультай’ (Мат. Бых.), міёр. ло́дър (З нар. сл.), лодырь ’тс’ (Бяльк.), лодарышчэ ’вялікі гультай’, лодаруваць ’гультаяваць’ (ТС). Укр. ло́дарь, ле́дарь, рус. ло́дарь, лодырь. Запазычана з с.-в.-ням. ці з н.-ням. lodder, loder (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 510). Параўн. таксама лотр (гл.). Аднак Абаеў (2, 17) не выключае магчымасці роднаснай блізкасці рус. лодырь з асец. lǝedǝerдурань’, ’бездапаможны, нікчэмны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́па ’расцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння sk у skʼ у пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кепдурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́па ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́паць ’зразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́йка неадабр. ’пра малога непаслухмянага хлопца’, ’недаразвіты хлопец, дурань’ (брасл., міёр., Праблемы фінал., 92). Непакупны (там жа) выводзіць з лат. риіка ’хлопчык’; гл. таксама Непакупны, Мовознавство, 1969, 3, 24; Лаўчутэ, Балтизмы, 71, дзе звяртаецца увага на запазычанне латышскага слова з эст. poeg (Фрэнкель, 661). Здзіўляе фармальнае і семантычнае падабенства да балг. пу́йка ’індычка’ і ’дурны чалавек’, ’зварот да прыяцеля’, серб.-харв. пгцка ’тс’, апошнія выводзяцца з рум. pulu (< лац. pullus ’маладзей’, мяркуемая праформа *pullius), гл. БЕР, 5, 846.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́саный

1. пі́саны;

2. (красками) малява́ны;

как по пи́саному як па пі́саным;

пи́саная краса́вица малява́ная красу́ня;

носи́ться с чем-л., как дура́к с пи́саной то́рбой насі́цца з чым-не́будзь, як ду́рань з малява́най то́рбай (як чорт з бу́бнам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сло́пы ‘пахілы’: слопая страха (мін., Сл. ПЗБ); таксама тапонім Слопішча (Жучк., КТС). Фармальна слова можна звязаць з рус. ослоп ‘дубіна, кругляк; дурань’, дыял. ослопи́на ‘доўгая жардзіна’, стараж.-рус. ослопъ ‘дубіна, палка’; далей параўноўваюць з славен. poslȏpje ‘будынак’ (Міклашыч, 432); супраць супастаўлення з *chlopati ‘ляскаць, бразгаць’, як гэта меркаваў Мацэнаўэр (LF, 12, 172), Фасмер (3, 161). Бязлай (3, 91) дапускае роднасць з літ. slaptú, paslaptú ‘тайнік, сховішча’, лат. slapsts ‘кут, сховішча’. Але словаўтварэнне (меркаваўся б дзеяслоў *слопіць) і семантыку вытлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́ка ‘бадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел. тулакъ ‘бадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск. tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял. tulak ‘балван, дурань’, в.-луж. tulak ‘праныра’, чэш. tulak ‘бадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тума́к1 ‘удар па патыліцы’ (Нас., Шат., Байк. і Некр.; брагін., Нар. словатв.), ‘моцны ўдар’ (в.-дзв., хойн., Шатал.), ‘удар кулаком’ (зах.-пал., Бел. дыял. 3, Растарг.), ‘кухталь’ (Некр. і Байк., Яўс., Юрч. Фраз. 2, Мат. Гом.), тума́ка ‘тс’: даў яму тумаку (Бел. літ. XIX ст.), тумакі́ ‘штуршкі, кухталі ў спіну ці ў бокі’ (Мядзв.). Укр. тума́к ‘штуршок, кухталь’, рус. тума́к ‘удар, штуршок кулаком’. Слова няяснага паходжання, асабліва з улікам тумак2 і тумак3. Фасмер (4, 119) не прымае прапанаваную Патабнём (РФВ, 4, 213) і Гараевым (380) версію пра сувязь з літ. stùmti (з s‑mobile) ‘штурхаць, біць, рухаць, замыкаць на засаўку’, а таксама з марыйск. tumak ‘дубіна’ (Маркаў, РФВ, 73, 102). Сувязь з укр. товкмачити ‘біць, калаціць, трэсці’ (ЕСУМ, 5, 674), а таксама з рус. токма́чить ‘біць, таўчы’ выглядае больш прывабнай (гл. такмачы). На базе фразеалагізма рус. дать по шапке ‘пабіць’ Арол (4, 116) збліжае з тат. tumag ‘шапка’.

Тума́к2дурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. Фраз. 2), ‘някемлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ‘дурань, цёмны неадукаваны чалавек’ (Яўс., ТС), ‘тупы, неразвіты чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘дурань, тупіца’ (Рэг. сл. Віц.), ‘недарэка’ (Руб.), ‘тупы, абмежаваны чалавек’ (Юрч. Вытв.), тумачо́к, тумачо́чакдурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. СНЛ). Параўноўваюць з рус. разан. тумата́ ‘слепата, цемната’ і далей праз апошняе значэнне да ‘неразвітасць, неадукаванасць, дурасць’, што не выключае сувязі з марыйск. тума́к ‘дубіна’ (Жураўлёў, Язык и миф, 120). Грунтуючыся на рэканструкцыі рус. дыял. тума́ ‘лухта, глупства, дзіва’ (Даль), укр. тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, як *top‑ma ‘тупы розум, тупы чалавек’ < *topiti ‘рабіць тупым’, Ліўканен (Отглаг. сущ., 169) мяркуе пра зыходнае значэнне ‘тупы розум’. Сюды ж таксама славен. túmpast ‘тупы, недалёкі’ (Сной₂, 791), якое выводзіцца са славен. tȍp < прасл. *tǫ̑pъ ‘тупы, неразумны, абмежаваны’.

Тума́к3 ‘помесь зайца-беляка з зайцам-русаком’ (ТСБМ), ‘фарбаванае футра зайца’ (там жа), ‘звярок, пушыстую шкуру якога вырабляюць на каўняры’ (Нас.). Укр., рус. тума́ ‘метыс, напаўрускі-напаўтатарын, паўукраінец-паўтурак’, укр. тума́ ‘жывёла змешанай пароды’, тум ‘свойская жывёла палепшанай пароды’, тума́к ‘помесь беляка і русака’, ‘фарбаванае футра зайца’, ‘куніца лясная, Martes martes L.’, рус. тумак ‘метыс’, ‘падфарбаванае футра зайца’, ‘сібірскі тхор’, польск. tumak ‘куніца’, tumaki ‘футра з куніцы’ (запазычаны праз рус. мову). Запазычанне з цюркскіх моў, параўн. тат. тӯма ‘прыплод’, ‘нашчадак’, канцавое ‑к мяркуецца з цюрк. tuma‑g у якасці памяншальнага суфікса, гл. Анікім 565; іншыя меркаванні ў Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674; Шыпава, Сл. тюрк., 333–334; Дабрадомаў, Этимология–1970, 103–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эйш, часціца.

Разм.

1. Ужываецца, каб звярнуць увагу, указаць на што‑н.: вось, глядзі і пад. Калі Марыля даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала: — Эйш, панюся знайшлася надта! Карона з галавы не звалілася б, калі цмокнула б лішні раз у панскую ручку. С. Александровіч.

2. Ужываецца для выражэння здзіўлення, незадавальнення, злосці (звычайна ў спалучэнні са словамі: «як», «які», «колькі» і пад.). [Рыгор:] — Дурань скажа! Я дурня і слухаць не буду. [Яўхім:] — Не будзе ён слухаць! Эйш, які разумны! Чорны. Ідзе немец лёгкім пружыністым крокам, высока ставіць ногі ў кароценькіх ботах з шырокімі халявамі. — Эйш, які рабы чорт, — гаворыць нехта ў мяне за спіною. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)