Прагно́й1 ’сітавасць (у драўніне)’ (ТС). Да прагніць з аблаўтам у корані.

Прагно́й2 ’вір’ (брагін., Шатал.), прогнои ’багністая мясціна на балоце’ (ТС). Укр. прагнаі ’незамярзаючае месца на балоце, топкае месца’, прогноіна ’дрыгва’. Да прагніць з чаргаваннем галосных у корані. Адносна семантычнага пераходу ’вір’ — ’балота’ гл. Талстой, Геогр., 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietok ’працяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́цца і (пасля галосных) рва́цца, (і)рву́ся, (і)рве́шся, (і)рве́цца; (і)рвёмся, (і)рвяце́ся, (і)рву́цца; (і)рві́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, станавіцца рваным.

Ніткі рвуцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у непрыгоднасць, станавіцца рваным (у 2 знач.).

Абутак ірвецца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узрывацца, разрывацца з выбухам.

Бомбы рвуцца.

4. Старацца вызваліцца.

І. на волю.

5. перан. Прагна імкнуцца зрабіць што-н., дасягнуць чаго-н.

І. на фронт.

6. перан. Перапаўняцца моцнымі пачуццямі.

Сэрца рвецца.

7. перан. Спыняцца, парушацца (пра сувязі, адносіны і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакро́ць ж. р. ‘сто разоў’, прысл. ‘у сто разоў’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́краць ‘тс’ (Гарэц., Касп.). З польск. stokroć ‘тс’, якое ад sto ‘сто’ і ‑kroć; апошняе да прасл. *kortъ (параўн. рус. стокра́т), якое чаргаваннем галосных звязана з *čersti, *čьrtǫ ‘рэзаць’; параўн. сінонім раз < рэзаць; гл. Фасмер, 2, 368–369; Махэк₂, 290.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́ць ’знішчаць агнём, спальваць; распальваць і падтрымліваць агонь у печы, пліце і пад.; моцна пячы, абдаваць жарам, прыпякаць’. Агульнаслав. (рус. пали́ть, укр. пали́ти, ст.-рус., ст.-слав. палити, польск. palić, серб.-харв. па́лити і г. д.) і прасл. paliti. Звязана чаргаваннем галосных са ст.-слав. полѣти ’палаць, гарэць’ (параўн. палаць). Далейшыя сувязі гл. попел, полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скамы́ ‘драўляныя ціскі (выціскаць мёд)’ (іўеў., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘тое, чым адціскаюць сыр’ (Інстр. 1). Нульсуфіксальны дэрыват ад *скаміць (гл. аскома), якое да прасл. *skomiti, што звязана чаргаваннем галосных з *ščemiti, гл. шчаміць. Не выключана захаванне архаічнай семантыкі ‘прышчэмліваць’, адкуль потым развіліся пераносныя значэнні, якія ўказваюць толькі на чалавечыя адчуванні. Параўн. скем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раці́вы (рацивый) ’старанны’ (Шымк. Собр.), ’шкодны, заўзяты’ (Ян.), рус. рети́вый ’заўзяты, гарлівы’. Выводзяць са ст.-слав. ретити сѧ ’спаборнічаць’, параўн. укр. рети́тися, стараж.-рус. реть ’старанне, стараннасць, спаборніцтва’, што звязаны чаргаваннем галосных з раць (гл.) (Фасмер, 3, 475). Сюды ж балг. ретя се ’буйстваваць’, ретя ’ўзбуджаць, раздражняць’ (< прасл. *retiti (se), гл. Рачава, Studia Etym. Brun. 2, 165–166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)