чырвонаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чырвонаармейца, належыць яму. Чырвонаармейская пілотка. □ Высокая, з прыгожымі .. вачыма, стройная, у чырвонаармейскім адзенні, Тоня Любчанка вылучалася сярод сваіх сябровак. Шчарбатаў.

2. Які мае адносіны да Чырвонай Арміі. Чырвонаармейскія часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магу́ра ’сумёт снегу’ (слаўг., Яшк.), укр. ма́гуравысокая гара’, славац. Magura ’назва гары ў Карпатах’, рум. măgură ’узгорак’. Не зусім ясна. Да гара́ (гл.) (?). Магчыма, можна трактаваць ма‑ як прэфармант, параўн. укр. моґуля = ґу́ля ’нарасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разга́лісты, ‑ая, ‑ае.

З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. Лынькоў. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.

1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці.

Музычны г.

Чайкоўскага.

2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю.

Творчасць геніяў.

3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.

Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.

Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

месцазнахо́джанне, ‑я, н.

Месца, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца. Выконваючы аператыўнае заданне камандавання палка, Гравэ з групай таварышаў прабіраўся ў варожы стан, каб дазнацца пра месцазнаходжанне штаба белых. Барашка. Высокая бляшаная труба з дратамі-адводамі паказвае на месцазнаходжанне паравога млына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Няяркі, пацямнелы (пра фарбы, колеры). // Высахлы, нясвежы (пра лісце, траву). Між камлёў.. — трава, дзе высокая, зялёная, а дзе рудая, жухлая, выпаленая спякотным сонцам. Мележ. Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стаўбу́н1 ‘збан’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘высокі конусападобны прадмет з круглым верхам’, ‘слуп чаго-небудзь (пылу, дыму), які падымаецца ўверх’, ‘віхор, ураганны вецер’ (ТСБМ), а таксама ‘кветаноснае сцябло’ (Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кадаўб’ (Сл. ПЗБ), ‘грубка’ (Сцяшк.), стаўбу́н, сталбу́н ‘гарлач (збан); гліняны гаршчок з ручкамі’, значэнні і лінгвагеаграфію гл. ЛА, 1; з іншай суфіксацыяй стоўба́квысокая вузкая бочка’ (Юрч. Вытв.), стоўба́н ‘тс’, перан. ‘галава’ (там жа), стаўбу́ніквысокая і вузкая шафа’ (Сл. рэг. лекс.), стаўбуне́ць ‘расці не ў карняплод, а ў сцябло’, стаўбуні́цца ‘ўзнімацца слупам (пра дым, зямлю)’. (ТСБМ). Укр. стовбу́н ‘высокі гаршчок’, рус. столбу́н ‘высокі і вузкі збан’. Да стоўб з суф. ‑ун, ‑ак, ‑ан. Сюды ж стаўбу́нвысокая футравая шапка без вушэй’ (Жд. 1), стамбуно́ўка ‘тс’ (Шат.), стаўбуноўка ‘тс’ (гродз., Нар. сл.).

Стаўбу́н2 ‘параліч, паралюш’ (Растарг.). Да стоўб (гл.), параўн. рус. столбня́к ‘заражэнне крыві, якое выклікае аслупяненне’. Сюды ж, відаць, стаўбні́к, стаўбня́к ‘расліна стальнік’ (Сцяшк. Сл.), якую «рвуць на лекі» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. ладкуй; незак., што.

Разм. Прыводзіць у парадак, уладжваць. Лёдзя спалохана падхапілася і хуценька спрытнымі звыклымі рухамі пачала ладкаваць валасы. Карпаў. У Гомелі я сеў у цягнік.. Калі зайшоў у купэ, там ладкавала рэчы высокая, досыць маладая жанчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інста́нцыя, ‑і, ж.

Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін другому органаў дзяржаўнага кіравання, партыйных, прафсаюзных, судовых і інш. арганізацый. Вышэйшыя інстанцыі. Першая інстанцыя. □ Было задавальненне ад таго.., што такая высокая партыйная інстанцыя з такой чуласцю і ўвагай паставілася да справы радавых камуністаў. Шамякін.

[Ад лац. instantia — непасрэдная блізкасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завушні́ца, ‑ы, ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха. Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты каржакаваты мужык з залатою завушніцаю ў правым вуху. Якімовіч. У кабінет Пятра Іванавіча, ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)