лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі. Шыцік. Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны. // толькі мн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.

•••

Сухі лёд — цвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.

Біцца як рыба аб лёд гл. біцца.

Зімой лёду не дастаць у каго гл. дастаць.

Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.

Разбіць лёд гл. разбіць.

Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перебива́ться

1. (преодолевать нужду) разг. перабіва́цца, перакі́двацца;

2. страд. забіва́цца; бі́цца, разбіва́цца; перабіва́цца; перапыня́цца; перахо́плівацца; узбіва́цца; абіва́цца на́нава; см. перебива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

У паводзінах, разважаннях зрабіцца падобным на дзіця. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. — Дальбог, здзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

Каляіны паглыбіліся.

Супярэчнасці паглыбіліся.

2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

П. ў цясніну.

3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

П. ў вывучэнне літаратуры.

П. ў думкі.

|| незак. паглыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паглыбле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.

Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.

Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счу́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм. Счапіцца, схапіцца ў сварцы, бойцы. Перагнуўся [Тараска] цераз сцяну і вачам не дае веры. Счубіліся Алёшка з Іванкам не на жарт. Юрэвіч. [Іван Іванавіч:] — Падводзіць чортава баба... — Учора з маёй зноў счубілася з-за нейкага глупства, — гаворыць Клім. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руба́ццабіцца сякерай’ (ТС), руба́ць ’сячы, цяць’ (Ласт.). Укр. руба́ти, руба́тися ’сячы, сячыся, рубацца’, польск. rąbać ’сячы’, чэш. rubati, славац. rubať ’сячы’. З прасл. *rǫbati () з тым жа коранем *rǫb‑, што і ў руб, рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус. дыял. тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.

1. Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца. Ад двухпудовага рэчавага мяшка дзяўчына крыху горбілася. Карпюк. Заранік горбіўся, трос галавой, аднак хавацца пад страху не думаў. Хадкевіч.

2. Паднімацца гарбом, утвараць выпукласць. Навакол сінелі лясы і горбіліся жоўтыя ад іржышча ўзгоркі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)