Менса ’мяса’ (мін., Шн.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. менсо ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mięso ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міцюк, ст.-бел. митюкъ ’гунька з лямцу’, рус. дан., кубан. митю́к ’лямцавая падкладка’. З асм.-тур. müttekiā ’падушка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148)- < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кунту́ш ’верхняя вопратка’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Грыг.). Ст.-бел. кунтушъ ’тс’ (з 1663 г.) запазычана з польск. kuntusz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відо́ма ’відаць, відавочна’ (Нас.), параўн. ст.-бел. видоме ’яўна, бачна, відавочна’ (1596 г.) < ст.-польск. widomie ’відавочна, бачна, даступна зроку’ (Булыка, Запазыч., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад рада ’парада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акт, актавы, ст.-бел. актъ ’акт, дакумент’ (1536) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з лац. actus, якое да agere ’дзейнічаць’. Параўн. Шанскі, 1, А, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́льба ’белая кашуля ксяндза’ (Нас.), ст.-бел. альба (1592) (Булыка, Запазыч.) < ст.-польск. alba < с.-в.-ням. albe < лац. alba (Кюнэ, Poln., 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здро́вя ’здароўе’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zdrowie (гл. здаровы, здравы); здровый вядома ўжо ст.-бел. (Булыка, Запазыч., 120; Булахаў, Прыметнік, 3, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяды́нак ’баявая сутычка двух праціўнікаў’ (ТСБМ), ст.-бел. поединокъ, поедынокъ (XVII ст.) ’тс’ запазычаны са ст.-польск. pojedynek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)