палі́ць², -лію́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак.

1. Пачаць ліць¹.

Паліў буйны дождж.

2. каго-што. Намачыць, арасіць.

П. грады.

П. сябе вадой.

|| незак. паліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| звар. палі́цца, -лію́ся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лію́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся (да 2 знач.); незак. паліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. паліва́нне, -я, н. (да 2 знач.), палі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).

Паліўка вуліц.

|| прым. палі́вачны, -ая, -ае (спец.) і паліва́льны, -ая, -ае (спец.).

Палівачныя машыны.

Палівальная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пан, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У старой Чэхіі, Польшчы, Літве, дарэвалюцыйнай Беларусі і Украіне: заможны феадал, буйны землеўласнік (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

Жыць як пан або панам (перан.: жыць у багацці і раскошы; разм.).

2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (разм.).

Сядзець як пан або панам (перан.: гультаяваць, нічога не рабіць; разм.).

3. Форма ветлівага звароту да мужчын у Польшчы, Чэхіі і інш. краінах (дадаецца да прозвішча, імя, службовага тытула і пад.).

Паважаныя дамы і паны!

|| ж. па́ні, нескл.

|| прым. па́нскі, -ая, -ае.

П. двор.

Панскія замашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карце́ч, ‑ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі і разлічаны на масавае паражэнне жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці. Зарадзіць пушку карцеччу. // Кулі, якімі начыняюць такі снарад. Ноч палілася вішчаннем карцечы, стогны з ахрыплай кляцьбой кругом. Дудар. Хто ссячэ [дрэва] — я зараз жа прымечу, Вінаватым не схаваць віны, Без таго шалёнаю карцеччу Лес пасечаны ў час вайны. Непачаловіч.

2. Буйны шрот. — Зарадзі, не забудзься, карцеч у правы ствол, а дранкульку — у левы. Масарэнка.

[Польск. kartecza — з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць трапнага. Трапнасць удару. Трапнасць стральбы. Трапнасць слова. □ Букрэй з ціхаю ўсмешкаю маўчаў і слухаў, паварочваючы свой буйны твар з жорсткімі калючымі вусамі то да аднаго, то да другога ў залежнасці ад характару або ступені трапнасці тых ці іншых жартаў. Колас. У апавяданні «Андрэй Лятун» дыялогі займаюць даволі значнае месца і вызначаюцца сцісласцю і трапнасцю, а часамі, як у камічнай спрэчцы чыгуначнікаў, многагалоссем. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъбуйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сук, ‑а, м.

1. Буйны бакавы парастак, які ідзе ад ствала дрэва. То шышка зваліцца з хваіны, То сук збуцвелы ападзе. Астрэйка. Стаяла .. [груша] голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі. Лынькоў. Хочаш — зверху страляй, забраўшыся на ёмкі сук; хочаш — прама з-за дрэва. Курто.

2. Астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала ў дошцы, бервяне. [Арлоўскі:] — Дошкі ў мяне ёсць, толькі вельмі сукаватыя, ёсць без сукоў, ды ў гразі — гэблі патупіце. Чорны. Стаў Максімка да станка, Гэблік сціснула рука. Шмаргануў — на дошцы сук... Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́н в разн. знач. план, род. пла́на м.;

пятиле́тний пла́н пяцігадо́вы план;

произво́дственный пла́н вытво́рчы план;

кру́пный пла́н кино буйны́ план;

за́дний пла́н за́дні план;

стро́ить пла́ны стро́іць пла́ны;

расстро́ить пла́ны сапсава́ць пла́ны;

на пе́рвом пла́не на пе́ршым пла́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэ́рт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Публічнае выкананне інструментальных, вакальных музычных твораў, а таксама харэаграфічных, дэкламацыйных і інш. нумароў па пэўнай праграме. Сімфанічны канцэрт. Канцэрт мастацкай самадзейнасці. Эстрадны канцэрт. □ Крысціна не магла не быць у трывозе за тое, што яе няма вось на гэтым канцэрце, што яна не слухае, як спявае яе малодшая сястра. Кавалёў.

2. Буйны музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра. Канцэрт для фартэп’яна з аркестрам. Скрыпічны канцэрт.

•••

Кашэчы канцэрт — а) пра завыванне катоў; б) пра бязладныя спевы, музыку і інш.

[Фр. concert.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рус, ‑а; мн. парусы, ‑оў; м.

1. Умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна. [Тапурыя:] — Узняўся страшэнны вецер, ён паламаў нашы высокія мачты і парваў шырачэзныя парусы на шмаццё. Самуйлёнак. Быццам крыло беласнежнай птушкі, пад блакітнай гладдзю ракі віднеўся парус. Даніленка.

2. Кавалак тканіны, што нацягнута на крылы ветранога млына.

3. Спец. Верхні, самы буйны пялёстак у кветках бабовых раслін.

4. У архітэктуры — трохвугольнае сферычнае спляценне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.

•••

Касы парус (спец.) — трохвугольны і чатырохвугольны парус.

На ўсіх парусах — вельмі хутка (ісці, ехаць і пад.).

[Ад грэч. pharos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старамо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены па старой мадэлі, пашыты па старой модзе; які выйшаў з моды. Старамодны капялюш. Старамодная мэбля. □ З мэблі, што мне відна, — шафа, круглы стол пад квяцістым абрусам, на ім буйны старамодны будзільнік. Ракітны. Зазвінеў старамодны, з нікеляванымі каўпачкамі тэлефон, Глушко паспешліва зняў трубку. Навуменка.

2. Які не адпавядае сучаснасці, уласцівы мінулым часам. Старамоднае выхаванне. Старамодныя манеры. □ Лапшын славіўся на заводзе старамоднымі бакенбардамі. Асіпенка. // Які прытрымліваецца ўстарэлых поглядаў, прывычак. «Памдзей» аб’ездчык быў не шкодны: Так, чалавек ён старамодны І не такі, як Ворцюх, зыркі І меней здольны на прыдзіркі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)