горад на З Індыі, паблізу горнага праходу праз Зах. Гаты, у штаце Махараштра. Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйныпрамысл. і гандл. цэнтр, цесна звязаны з Бамбеем. Прам-сць: баваўняная, шаўковая, гарбарна-абутковая, цукр., хім., машынабудаўнічая. Маратхскі ун-т. Музеі. Руіны сярэдневяковай крэпасці Шанвар-Петх. Ў прыгарадзе — буйныз-д антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРА... (ад грэч. makros вялікі, доўгі), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні словам «вялікі», «буйны» (супрацьлеглае мікра...), напр., макраклімат, макраструктура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬ (ад геа... + сінкліналь),
буйны выцягнуты прагін зямной кары, які доўгі час апускаецца, запаўняецца магутнай тоўшчай асадкавых і магматычных горных парод, потым ператвараецца ў складкавую горную вобласць (гл. таксама Геасінклінальны пояс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЗАС-СІ́ЦІ (Kansas City),
2 аднайменныя суседнія гарады ў ЗША. Знаходзяцца на правым беразе р. Місуры, у штатах Місуры і Канзас, фактычна зліліся ў агламерацыю. З агульнымі прыгарадамі каля 1,7 млн.ж. (1997). Рачны порт на р. Місуры пры ўпадзенні р. Канзас. Міжнар. аэрапорт. Буйныгандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Сярэдняга Захаду ЗША. Прам-сць: радыёэлектронная, аўтазборачная, металаапр., прыладабуд., нафтаперапр., хім. (у т. л.вытв-сць медыкаментаў, мыйных сродкаў, мінер. угнаенняў), ваенная, папяровая, цэментная. Чорная і каляровая металургія. Вытв-сцьс.-г. і дарожна-буд. машын. Буйны цэнтр харч. прам-сці (мясакансервавая, мукамольная, вытв-сць піва). 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НГЕЙМ, Мангайм (Mannheim),
горад у Германіі, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Размешчаны на правым беразе р. Рэйн, пры ўпадзенні р. Некар. Узнік на месцы рыбалавецкага пасёлка ў пач. 17 ст. 318 тыс.ж. (1994). Буйны рачны порт і чыг. вузел. Аэрапорт. У М. заканчваецца адгалінаванне нафтаправода Марсель—Карлсруэ. Разам з г. Людвігсгафен, з якім злучаны мостам, утварае прамысл. агламерацыю. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць электратэхн. абсталявання, прылад, аўтамашын, станкоў, с.-г. машын), хім., тэкст., папяровая, харчасмакавая. У раёне М. — буйнынафтаперапр.з-д. Ун-т. Планетарый. Выдавецтвы. Арх. помнікі: палац (1720—60, буйнейшы ў Германіі, цяпер ун-т), езуіцкі касцёл (1738—60), ратуша (1701—11).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАГА́САКІ,
горад у Японіі, буйныпрамысл. прыгарад г. Осака, на Пд в-ва Хонсю. 509 тыс.ж. (1995). Порт на Унутраным Японскім моры. Металургія, маш.-буд., хім., цэментавая, тэкст., шкляна-керамічная, авіяц.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПРЫ (Capri),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі на аднайм. востраве ў Неапалітанскім зал. Міжземнага м. Субтрапічны клімат, маляўнічыя ландшафты, пячоры, гроты ператварылі К. ў буйны цэнтр лячэння многіх хвароб, адпачынку і турызму міжнар. значэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАБА́РСКІ БЕ́РАГ,
заходняе ўзбярэжжа п-ва Індастан у Індыі, на Пд ад Гоа. Даўж. каля 800 км. Цягнецца вузкай (да 80 км) нізіннай паласой паміж Зах. Гатамі і Аравійскім м. Густа заселены. Буйны порт Калікут (Кажыкодэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́РТА-ЛА-КРУС (Puerto la Cruz),
горад на ПнУ Венесуэлы. Разам з суседнім г. Барселона каля 500 тыс.ж. (2000). Буйны порт на Карыбскім м. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., харч., буд. матэрыялаў.