нягла́дкі, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, шарахаваты. Нягладкая дошка. // перан. Які мае ў сабе пэўныя хібы, заганы; немілагучны (пра вершы, прамовы і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, хоць яго некаторыя вершы збіваюцца на сілабічную метрыку, усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэклама́тар, ‑а, м.

1. Той, хто выступае з дэкламацыяй. Юны харыст стаў заўзятым дэкламатарам, выступаў з чытаннем вершаў беларускіх паэтаў. «Полымя». Хор хлопцаў спаборнічаў з дзявочым хорам. Іх перапынілі дэкламатары. Мальдзіс.

2. Зборнік твораў для дэкламавання. Вычытаў у старым рускім дэкламатары прозвішча рускага паэта «П. Мінскій». І ахрысціў сябе больш арыгінальна: Усяслаў Барвінец. Таўлай.

[Лац. declamator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радны́ ’родны’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. ро́дны. Пераход націску адбыўся пад уплывам аднакарэннага рус. родно́й ’родны’ ці ў выніку характэрнага для паўночна-заходняй зоны беларускіх гаворак зруху націску, параўн. куры́ца ’курыца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́марачны (БРС). Рус. вы́морочный, укр. ви́морочний. У беларускіх дзелавых помніках фіксуецца ў 1610 г. (КГС). Да выміраць, мор. У рус. мове непасрэдна ад вы́морка ’стан па дзеяслову выміраць’ (Шанскі, 1, В, 226 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сазніяць ’падгарэць’ (Касп.). Рус. зне́ять, знеть ’гарэць без пламя, тлець’ < прасл. *znějati, *zněti ’гарэць, тлець’ (аб гэтых формах падрабязна гл. Фасмер, 2, 101; Махэк₂, 717. З роднасных беларускіх форм параўн. зніч, зноіць, прызніяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў.

2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыны пабудаваны на.. імправізацыі беларускіх.. песень і галашэнняў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абажу́р (БРС) запазычанне праз рус. мову ў XX ст., у рус. з франц. abat‑jour у XVIII ст. У беларускіх слоўніках 20‑х гадоў XX ст. яшчэ канкурыравала з каптур. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акэ́шкаць ’ачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškù ’біць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калупа́с, кылупас ’чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна’ (Яўс.). Мясцовае ўтварэнне ад калупаць ’рабіць марудна’. Утворана экспрэсіўпым суфіксам ‑ас, параўн. яшчэ вырвас ’хапуга’, які, апрача магілёўскіх, вядомы яшчэ шэрагу беларускіх гаворак, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)