Трымце́ць, трамце́ць ‘дрыжаць, калаціцца (ад стуку, удараў, ад страху)’, ‘трэсціся, калыхацца’, ‘пакрывацца рабізною (пра паверхню вады)’, ‘узмоцнена і часта біцца (пра сэрца)’, ‘махаючы крыламі, трымацца ў паветры’, ‘трапятаць ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця’ (ТСБМ, Некр. і Шат., Ласт., Сцяшк.; ашм., Стан., Ян., Растарг.), ‘дрынкаць, бразгатаць, дзілінкаць, тарахцець’ (Некр. і Байк.), зоркі трымця́ць ‘зоры мігцяць, ззяюць’ (ваўк., ЛА, 2), тромце́ць ‘дрыжаць’ (ТС), сюды ж ст.-бел. тремтенье ‘трапятанне, дрыжанне, матлянне’ (ГСБМ), гл. трамцець. Фармальная і семантычная блізкасць да літ. trìmti ‘дрыжаць ад холаду’, ‘лякацець’, лат. trimēt ‘рухацца’, tremtбаяцца’, ‘палохаць’ выклікалі меркаванні пра запазычанне ці пранікненне, што павінна было мець месца пасля падзення дыфтонгаў, але да падзення рэдукаваных у славянскіх мовах (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49; яго ж, PC, 1993, 1, 38; Лекс. Палесся, 14; Лучыц-Федарэц, Baltica, 3, 1, 169 і інш.). Меркаванне адхіляецца Анікіным (Опыт, 289), які канстатуе толькі роднасныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тыся ’палохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati seбаяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати се ’палохацца’, ст.-слав. лѧцати ’ставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чорт, -а, М -рце, мн. чэ́рці іліч. 2, 3, 4) чарты́ і чо́рты, чарце́й, м.

1. Па рэлігійных уяўленнях: злы дух як увасабленне адмоўнага пачатку ў чалавеку; мае выгляд істоты, пакрытай чорнай шэрсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д’ябал.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Куды лезеш, ч?

Адзін чорт (разм.) — усё адно, адно ліха.

Баяцца як чорт крыжа (ладану) (разм.) — вельмі моцна баяцца каго-, чаго-н.

Да чорта (разм.) — пра вялікую колькасць, вельмі многа.

Куды яго чорт панёс, куды яго чэрці ўхапілі (разм., неадабр.) — куды ён дзеўся.

К чорту на рогі (разм.) — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.).

К чорту ў зубы (разм., неадабр.) — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці).

На чорта (разм., груб.) — навошта, дзеля чаго.

Ні к чорту (не варты) (разм., незадав.) — ні на што не прыгодны.

(Сам) чорт галаву (нагу) зломіць (разм.) — аб вялікім беспарадку дзе-н.

Сам чорт не брат каму (разм.) — пра таго, хто нічога не баіцца, ні ад каго не залежыць, каму ўсё лёгка, даступна.

Чорта лысага (разм.) — нічога падобнага; наўрад.

Чортам падшыты (разм.) — непаседлівы, вяртлявы.

Чорт ведае што! (разм.) — нешта неймавернае, што цяжка ўявіць; усё, што хочаш.

Чорт з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) (разм.) — хай, няхай будзе так.

Чорт лазаты (разм., неадабр.) — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

Чорт не бярэ (не возьме) (разм.) — нічога не здараецца (не здарыцца), не шкодзіць (не пашкодзіць).

Чорт падаткнуў (разм.) — аб чым-н., чаго не трэба было рабіць.

Чорт пацягнуў каго за язык (разм.) — як шкадаванне з прычыны сказанага не дарэчы, не па сутнасці.

Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто прыйшоў, з’явіўся не ў пару, недарэчы.

Чорту лысаму (разм.) — невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.).

Чорт яго бяры (разм.) — добра, няхай будзе так; згода.

Чэрці носяць дзе, каго (разм., неадабр.) — аб тым, хто ходзіць невядома дзе.

Што за чорт! (разм.) — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці.

Якога чорта! (разм., груб.) — выражэнне негатыўных адносін да каго-н., зласлівасці, незадавальнення.

Як чорт пад крыжам (разм.) — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца).

|| памянш. чо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чарто́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чо́ртаў, -тава (да 1 знач.).

Чартоўскае насланнё.

Чортава стварэнне (лаянка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.

2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.

3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад уздзеяннем тэмпературы, агню рабіцца гатовым да ўжывання як ежа. Пакуль смажыліся скваркі, Турсевіч падгатаваў стол да вячэры. Колас. Там на вясёлым полымі даўно ўжо смажыліся грыбы ў смятане і яечня з вяндлінай, а на моцным дубовым стале чакалі нас сыр, агуркі, мёд, духмяны хлеб з кменам і вялікі збан кіслага малака. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Пячыся па сонцы; знаходзіцца ў гарачым месцы. — Нашы людзі пылу не баяцца, — уставіла сваё мачыха. — Нашы людзі на сонцы смажацца, на дажджы купаюцца і пылам прычашчаюцца, дык ім нічога не абыходзіць. Сабаленка. А Віктар, бачыш ты,.. прымусіў сядзець тут і смажыцца на сонцы. Гамолка.

3. Зал. да смажыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трус 1, ‑а, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разбегліся па ўсяму саду. Лынькоў. // Футра гэтага грызуна.

•••

Ангорскі трус — асобая парода хатніх грызуноў — трусоў з доўгай мяккай поўсцю.

трус 2, ‑у, м.

Разм. Ваганне зямлі, землетрасенне.

трус 3, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які лёгка паддаецца начуццю страху; баязлівец. На ўсё сяло найбольшым трусам быў Мікола Гляк. Такога палахлівага і баязлівага чалавека, як ён, цяжка знайсці. Колас. Трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваёй трусасці над адвагай і мужнасцю. Шамякін. Вось гэтага і баяцца тыя, хто крохкі вераю, ломкі духам; замест таго, каб ісці і весці за сабой другіх — яны, трусы, малаверы, драбнадушцы — чакаюць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́паць ‘паводзячы вушамі, прыслухоўвацца’ (іўеў., ЛА, 1), стрэ́пацца ‘рабіць асцярожныя, слабыя шорахі’ (маладз., Янк. Мат.), стрэ́паны ‘апантаны : леціць, як стрэпаны (ТС), стро́паны (стрёпаный) ‘чысценькі, як бы адлупцаваны; што ачуняў ад лупцоўкі’: побѣгъ, якъ стрёпапый (Нас.), стрэ́паны ‘зношаны, падраны’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, ад трапаць (гл.), параўн. Варбат, Этимология–1985, 24–27 (з аглядам версій паходжання групы слоў з коранем *(s)trep‑, без беларускага матэрыялу), што можна звязаць з укр. страпа́тий, стріпа́тий ‘растрапаны, з настыбурчанымі валасамі’, стрепи́й ‘абтрапаны, кашлаты’, ст.-польск. strzępaćбаяцца’, sstrzęply ‘напалоханыя’, чэш. střapiti ‘узлахмачваць’, ст.-чэш. střěpěti ‘клапаціцца, уважліва прыглядацца’, якія параўноўваюцца з літ. strim̃pti ‘варухацца; мець сілы’, лат. struopît ‘скакаць, насіцца туды-сюды (пра коней, авечак)’, с.-н.-ням. strampen ‘тупаць нагамі’, stramp ‘туга нацягнуты, нерухома выцягнуты’, гл. Слаўскі, SOr, 18, 255; Новое в рус. этим., 226–228. Адносіны да рус. стряпать ‘даваць корм жывёле; гатаваць ежу’ і інш., паводле Фасмера (3, 786), няясныя, тлумачацца назалізацыяй зыходнага *strep‑ (Варбат, там жа, 25). Параўн. стропіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млець ’траціць прытомнасць, свядомасць’, ’абміраць’, ’слабнуць, нямець’, ’вянуць’, ’баяцца’, ’доўга парыцца ў закрытай пасудзіне’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Шат., Гарэц., Растарг., ТС; тураў., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ). Укр. млі́ти, рус. млеть, ст.-рус. мьдлити, польск. mdleć, чэш. omdlíti, ст.-чэш. mdléti, славац. mdlieť, славен. medléti, medȅl, medlȇn ’слабы, худы’, харв. mlȇdan ’худы’, ст.-ц.-слав. мъдлъ. Не зусім яснае слова. Паводле Скока (2, 442), харв.-славен. прыметнікі — самастойныя ўтварэнні з blijed ’бледны, цьмяны’. Бязлай (2, 175) супастаўляе славен. medléti з рус. модеть ’слабець’ (гл. бел. мадзе́ць) і з медленный (як Бернекер, 2, 64 і Фасмер, 2, 632), але і з літ. maũsti ’ныць, сумаваць, быць прыгнечаным’, выводзячы прасл. форму mъdъlъ — другую ступень рэдукцыі да muditi, аднак дапускаючы таксама і кантамінацыю розных блізкіх лексем: maleti, mleti, mlahav. Махэк₂ (356–357) апрача рус. медлить дадае яшчэ меледа́ ’прамаруджванне’, выводзячы прасл. форму mьdъ, а паводле меледи́тьmeld‑. Сюды ж бел. мля́вы ’пазбаўлены бадзёрасці, вялы, слабы, стомлены, павольны’ (ТСБМ) < мляўкі ’тс’, ’парны, гарачы, які даводзіць да млявасці’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.), млевота ’стомленасць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́который мест.

1. (какой-то) некато́ры, не́йкі;

в не́которых слу́чаях у некато́рых вы́падках;

с не́которых пор з некато́рага ча́су;

не́которым о́бразом не́йкім чы́нам;

не́которое вре́мя некато́ры (не́йкі) час;

не́которое коли́чество некато́рая (не́йкая) ко́лькасць;

в не́которой сте́пени у не́йкай ступе́ні;

2. не́которые (кое-кто) некато́рыя, -рых;

не́которые боя́тся грозы́ некато́рыя бая́цца навальні́цы;

не́которые из нас некато́рыя з нас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)