-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Анго́рскі ў выразах ангорская кошка, ангорскі трус, ангорская каза; анго́ры ’ангорскія трусы’ (Сцяшк. МГ). Рус. ангорский, укр. ангорський, польск. angora ’парода коз, авечак, трусоў, кошак’ і г. д. Крыніца слав. слоў — старая форма назвы сталіцы Турцыі Анкары і вілаета (вобласці) — Ангора, адкуль прыметнік; назоўнікі тыпу анго́ры трэба лічыць другаснымі, вытворнымі ад прыметнікаў. Непасрэднай крыніцай для бел. прыметніка з’яўляюцца, пэўна, руская і польская мовы; назоўнік ангоры мог быць утвораны на бел. глебе ад прыметніка ці запазычаны з польск. Гл. Супрун, Зб. Крымскаму, 123.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскра́к ’чалавек, у якога заўсёды беспарадак пад носам’ (Янк. Мат.). Укр. оскря́к, віскряк, візгряк ’сапля, сапляк’. У сучаснай мове разумеецца як утварэнне з суфіксам ‑ак, які ўтварае назвы асоб. Тады зыходным трэба лічыць возкрі ’соплі’ (Бяльк.). Гл. возгры, якое мае шмат паралеляў у славянскіх мовах; не выключана, што скрак — каранёвы элемент: *(s)kręk ’студзяністая субстанцыя, напр. жабурынне’. Супрун, Бел.-укр. ізал., 71–73; Вярэніч, Бел.-укр. ізал. 10–11; Шцех, Scando-Slavica, 11, 251–254; іншую літаратуру гл. да артыкула возеры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бедронка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі такі тып утварэння (на ‑онка) не характэрны для ўсх.-слав. моў (дакладней, для бел. і ўкр.), дзе выступае бедрык (гл.), то трэба меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы (параўн. польск. biedronka, таксама biedrunka, параўн. і чэш. bedruňka). Польск. слова звязана з назвамі кароў biedrona, biedrawa, biedrula, гл. Слаўскі, 1, 32; Саднік-Айцэтмюлер, 4, 262–263 (параўн. бо́жая каро́ўка, ням. Herrgottkühlein і г. д.). Іначай аб паходжанні польск. слова Лант, Language, 29, 128–133. Гл. бедрык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грані́ца ’граніца’, ’мяжа’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. грани́ца, укр. дыял. грани́ця. Прасл. *granica, вытворнае ад *granь ’вугал, насечка, грань’. Гэта апошняе паходзіць з праформы *ghrō‑n‑ (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 104–106, які мяркуе, што асабліва трэба звярнуць увагу на значэнне ’галінка’, што дае магчымасць тлумачыць паходжанне гэтай асновы ад і.-е. *ghrē‑: *ghrō‑, *ghǝ‑ ’расці’). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 452–453; Слаўскі, 1, 339–340; Бернекер, 1, 346; Шанскі, 1, Г, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвяле́ць ’жвавець’ (мсцісл., Юрч.) і вытворныя жвяла, жвялей, жвяласць Лаўчутэ лічыць утворанымі на аснове літ. запаз. žvaléti ’бадрыцца’, žvalùs ’жвавы’ (Baltistica, VI, 2, 199). Літ. уздзеянне на бел. формы з ‑л‑ не выключана (гл. жвавы, дзе і форма жвалы), хаця форма жвалыўкр. жвалий) ’жвавы’ можа тлумачыцца і як вынік варыянтнасці суфікса ‑ав‑/‑ал‑. Пры тлумачэнні мяккасці ‑в‑ трэба ўлічыць аналагічныя адносіны ў жвакацьжвякаць, а таксама магчымасць уздзеяння антанімічнага вялы (жвавывялыжвялы). Магчыма і зваротнае ўздзеянне бел. семантыкі на літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жлудзь ’картачная масць’ (Нас.). Рус. жлуди ’тс’. Фасмер (2, 58) лічыць форму жлуди ад желуди. Чарнышоў (Избр. тр., 2, 448) лічыў назву жолуда калькай чэш. < ням. назвы, а выпадзенне першай галоснай звязваў (там жа, 452) з формамі ўскосных склонаў мн. л. желуде́й, желудя́м > жлуде́й, жлудя́м, адкуль і другасная форма наз. скл. мн. л. жлуди. Трэба далучыць яшчэ магчымасць уплыву акцэнтнага варыянта жалу́д (гл.), прадстаўленага і ў бел. мове. Формы з мяккасцю апошняга зычнага вядомы і бел. мове (жолудзь, Шатал.). Гл. жолуд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любі́ж ’месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой’, ’прыгожае з выгодамі месца’ (горац., стол., Яшк.), ст.-польск. lubież ’раскоша, прывабнасць, грацыя’. Суфікс ‑іж з ‑еж, які павінен быў бы быць у прасл. ‑ěžь, аднак у прасл. мове гэты суфікс мае форму ‑ežь. Таму для бел. любіж трэба дапусціць існаванне дзеяслова на ‑ěti, з якога дадзеная лексема ўтварылася (⁺любець). Адпаведнікі да яе: рус. амур. любе́ть ’любіць’, мала- і велікапольск. lubieć ’тс’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 69–70), Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызіра́цца ’ўглядацца, прыглядацца’ (маст., гарад., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы), сюды ж вытворныя назоўнікі, відаць, іранічныя назвы, пра што сведчыць і канец слова, аформлены “польскім суфіксам” ‑дло: прызіра́дло, прызыра́дло ’люстра’ (баран., іван., Сл. Брэс.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад звязанага ў сучаснай мове кораня ‑з(і/о)р‑ > параўн. рус. старое зреть, укр. зрі́ти < прасл. *zьrěti. З улікам ст.-слав. призирати ’глядзець’ трэба канстатаваць, прынамсі, усходнеславянскае паходжанне дзеяслова; параўн. рус. арл. призира́ться ’прыглядацца’, укр. призира́тися ’прыглядацца’. Сюды ж прызо́рысты ’падслепаваты, блізарукі’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)