пі́сарыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Разм.

1. Жонка пісара. А пісарыха, пачуўшы, што яна не адна ў доме, трохі асмялела і пачала жаліцца і праклінаць мужа. Колас.

2. Жан. да пісар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клу́ня, ‑і, ж.

Абл. Гаспадарчы будынак для складвання снапоў, сена; пуня. — Ах, божачка мілы! А я ж думала, што [свята] заўтра! — ускінула рукамі Аўгіння: — Лукаш мой даўно пайшоў у клуню малаціць грэчку! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Плакаць (пра грудное дзіця). Кухня даўно супакоілася, і толькі цяпер кугакае дзіця. Колас.

2. Крычаць (пра саву). Дзесь воддаль у Пушчы кугакалі, пераклікаючыся, совы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кусто́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Тое, што і лашчыць. Не, няма другой такой краіны, Дзе б шырэй пралеглі пуцявіны, Дзе б так ветла далі Вабілі, ласкалі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Чакаць некаторы час. Прачакаў дзед гадзіну, прачакаў другую. Колас. Паўлюкоўскі падаў апеляцыю і вось два гады з паловай прачакаў сваёй судовай справы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі прыпух, успух. Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек. Колас. Чорныя, кучаравыя валасы яе «полькі» растрэсліся на падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпы́нішча, ‑а, н.

Разм. Прыпынак, прытулак. Садовіч пісаў, што яго школа стала прыпынішчам настаўнікаў, што з ім жыве Янка Тукала, Алесь Лушкевіч з-пад Шчорсаў і яшчэ збіраецца прыехаць некалькі чалавек. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’я́нства, ‑а, н.

Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў. На твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)