Вар’і́раваць (БРС). Рус. варьи́ровать. Бел. слова, відавочна, запазычана з рус. мовы. Рус. варьи́ровать паходзіць (з XIX ст.) з франц. varier ’тс’ (і аформлена суфіксам ‑и́ровать). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 21.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абсерва́цыя ’назіранне’ < лац. observatio праз польскае пасрэдніцтва. Польск. obserwacja пранікла ў беларускую мову ў XV–XVII стст. Не выключаны таксама непасрэдны лацінскі ўплыў. Параўн. ст.-бел. обсервовати ’захоўваць, прытрымлівацца’ (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандзярава́ты ’кучаравы’ (швянч., шальч. Сл. паўн.-зах.), да прасл. kǫderъ (адной з рэканструяваных прасл. форм — гл. Слаўскі, 2, 126–127). Утворана ад польск. прыметніка kędzierawy пры дапамозе бел. суфікса ‑ават‑ы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кара́скацца ’карабкацца’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), украінскія і рускія адпаведнікі толькі з прэфіксамі (відкараскатись, откараскаться). Магчыма, кантамінацыя карабкацца з карась. Польск. karaskać się запазычанне з бел. мовы (Слаўскі, 2, 66–67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэа́льны ’які існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. реальный. Ст.-бел. реалный ’рэальны’ < ст.-польск. realny ’тс’ < с.-лац. realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́гула ’правіла’ (Нас.), рэгул ’канец’ (відаць, больш дакладна ’мера’) (Жд. 3). Ст.-бел. рекгула (регула) ’правіла; каталіцкі манастырскі статут’ < ст.-польск. reguła ’тс’ < лац. rēgŭla ’норма, правіла’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэцыды́ў ’зварот, паўтарэнне якой-небудзь з’явы’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рецидив ’тс’. Ст.-бел. рэцыдыва ’аднаўленне хваробы’ < ст.-польск. recydywa < лац. recidīvus ’паўторны’ < rĕcīdo ’зноў трапляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нбух ‘сычуг’, перан. ‘жывот’, ‘страўнік’ (Мат. Гом.). Да трыбу́х (гл.) з другаснай назалізацыяй, мажліва, пад уплывам ід. trémbuch, trélbuch ‘трыбух’, суаднесеных з ням. Bauch ‘жывот, страўнік; чэрава’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́лькнуць (ты́лькнуты) ‘выканаць малую частку належнай работы’ (драг., З нар. сл.). Аднакратны дзеяслоў ад мясцовага ты́лькі ‘толькі’ (Клундук), параўн. ст.-бел. тылко, тылько ‘не больш як, усяго’ (ГСБМ). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырва́ць ‘цярпець’ (Бяльк.), ст.-бел. трвати ‘трываць, цярпліва пераносіць боль, пакуты’. Са ст.-польск. trwać, польск. trwać ‘быць у пэўным стане’, ‘чакаць’, ‘працягвацца’; хутчэй мясцовы варыянт з мэтатэзай ад трываць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)