кантраба́ндны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца кантрабандай. Кантрабандны тавар. // перан. Тайны, забаронены. У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крапі́ла і крапі́дла, ‑а, н.
Пэндзаль для апырсквання вадой пры царкоўных абрадах. Поп жа стаяў збоку і крапілам крапіў, шэпчучы сабе пад нос нейкія малітвы. Чарот. За труной крочыў поп. Поруч з ім — дзяк з крапідлам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кажа́н, ‑а, м.
Начная млекакормячая жывёліна з шырокімі перапончатымі крыламі; лятучая мыш. Нячутна носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль. А ў цёмных хадах, з сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Рысаваны. Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.
2. Пафарбаваны. Дзверы былі толькі прычынены. За імі быў калідорчык з маляванай падлогай. Чорны. Алоўкі з маляванымі кантамі былі вялікім Лаўрыкавым багаццем. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медзяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і медны. Пажарнік скінуў з галавы медзяную шапку і перадаў яе таварышу. Чорны. За акном мільгалі вузенькія сялянскія палоскі, асветленыя вялым вераснёўскім сонцам, праплывалі бары з гонкімі медзянымі стваламі сосен. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., чаму і з інф.
Набыць навыкі, уменне рабіць што‑н., засвоіць, пераняць што‑н. Навучыцца кравецкай справе. Навучыцца вадзіць машыну. Навучыцца плаваць. □ За гэты час Тастоў навучыўся ўзгадняць адвагу з абавязкам. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́мнік, ‑а, м.
Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік. Асіпенка. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарака́н, ‑а, м.
Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.
Паслядоўна зменьваць адно другім. Чаргаваць заняткі з адпачынкам. // Размяшчаць паслядоўна адно за адным. [Лабановіч:] — Групы вы мяняеце, чаргуеце, але ні аднае не спускаеце з вока, іначай у вас будзе гармідар. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыке́тнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у, зб. Вузкія драўляныя планкі, з якіх робяць плот. Прывезці воз штыкетніку.
2. ‑а. Плот, агароджа, зробленая з такіх планак. Схуднеў за вёскай Хмызнякоў наўкруг, І знікла са штыкетніка даёнка. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)