крыша́н, ‑а, м.
1. Адрэзаны плоскі кусок чаго‑н. ядомага. Крышан сала.
2. толькі мн. (крышаны́, ‑о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся... Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайма́, ‑ы́; мн. ко́ймы (з ліч. 2, 3, 4 каймы́), ко́ймаў; ж.
Разм. Паласа. Ад.. палеткаў паляну аддзяляла толькі вузкая кайма маладога асінніку, што рос на схіле ўзгорка. М. Ткачоў.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канво́йнік, ‑а, м.
Разм. Тое, што і канваір. З малапрыкметнай бакавушкі зараз жа паказаліся салдаты-канвойнікі, а ў іх строгім атачэнні — Уладзік і Тургай, якога Лабановіч толькі цяпер пабачыў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на гукі вялікага звана, бубна і пад. Толькі зрэдку, абуджаючы лясную глухамань, гулка бумкалі магутныя званы. Ваданосаў. Недзе далёка бумкалі гарматы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́тні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размешчан у куце. Кутняе акно. □ Невялікае памяшканне чайной было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое. Быкаў.
•••
Кутнія зубы гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лас, ‑у, м.
Спец. Агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы. З народнай песняй паэзія Купалы .. сутыкаецца ў шматлікіх момантах, але ўзрастае яна не толькі на аснове народнага меласу. Навуменка.
[Грэч. mélos — песня, мелодыя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рці, мру, мрэш, мрэ; незак.
Разм. Гінуць, паміраць. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер на зіму. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Разм. Уцяміць, да канца зразумець. Іван Васільевіч не адразу дацяміў, што звоняць у школе. Шамякін. Толькі цяпер Вера дацяміла, чаму Міхась павёў размову здалёк. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да дубіна (у 1 знач.). Высек ён дубінку, І як толькі сядзе авадзень на каня, дурань трах яго дубінкаю! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мімалётам, прысл.
1. Пралятаючы міма. Птушкі бываюць тут толькі мімалётам.
2. Разм. Бегла, мімалётна. Світанак над ціхай дрымотай Казармы салдацкай узняўся. Ды бачыць ёй сны мімалётам Хвіліна адна засталася. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)