баво́ўнавы, ‑ая, ‑ае.

1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай. Асан накіраваўся да бавоўнавай плантацыі. Маўр.

2. Атрыманы з бавоўны. Бавоўнавы алей. Бавоўнавая макуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аспіра́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, з дапамогай якога бяруцца пробы паветра, газаў і пад., каб вызначыць іх хімічны састаў, колькасць пылу, вільгаці і інш.

[Ад лац. aspirare — дзьмуць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Выняць, выцягнуць корак, шпунт і пад. Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў — І закапаў на дарогу дзёгаць. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбару́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Злучэнне крэмнію з вугляродам — вельмі цвёрдае крышталічнае рэчыва, якое прымяняецца для шліфоўкі сталі, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў і пад.

[Ад лац. carbo — вугаль і ням. rund — круглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́бліва, ‑а, н.

Асенняе ўзворванне поля, а таксама поле, узаранае з восені пад веснавую сяўбу. Закончыць зябліва. Ранняй вясной барануюць і культывуюць зябліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мба, ‑ы, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам. Валя бачыла, як з-пад самалётаў пасыпаліся чорныя, падобныя на рыб, бомбы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншаць, ‑ае; зак.

Зменшыцца, убавіцца (у колькасці, аб’ёме). Па рэчцы ўгадвалі і надвор’е: зменшала вада пад вечар — заўтра з раніцы будзе дождж. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́йсерства, ‑а, н.

Плаванне асобнага судна або эскадры ў якіх‑н. водах з мэтай разведкі, аховы берагоў, нападу на варожыя судны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш. (прымяняецца для высцілання падлогі, вырабу перагародак і пад.).

[Ад грэч. xylon — дрэва і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марато́рый, ‑я, м.

Спец. Адтэрміноўка выканання абавязацельстваў, пераважна плацёжных, якая ўстанаўліваецца дзяржавай у сувязі з якімі‑н. надзвычайнымі абставінамі (вайной, крызісам і пад.).

[Ад лац. moratorius — замаруджваючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)