барсу́к, ‑а, м.
Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зярні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае многа зерня, з буйным зернем. Зярністы колас. Зярністае жыта.
2. Які складаецца з зернепадобных часцінак. Зярністы снег. Зярністы граніт. □ На дне пясочак жоўты, чысты, Вадою згладжаны, зярністы. Колас.
•••
Зярністая ікра гл. ікра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэ́рці, жару, жарэш, жарэ; жаром, жараце; пр. жор, жэрла; заг. жары; незак., каго-што і без дап.
Разм. Прагна і многа есці. — [Свіння] хаця і гняце ўсё пад ногі, дык затое і жарэ ўсё, што толькі зачэпіць лычам. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа памахаць чым‑н., наравіцца, махаючы чым‑н. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі. Міша Чэчат ступаў цяжка — за дзень добра-такі намахаўся каля кавадла. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выскубці адно за другім усё, многае. Павыскубаць пер’е. □ Пагнуліся, пакурчыліся бярозы [на шляху].. Многа гадоў ветрам прасвістала па бярэзніку, а кожны гнуў, кожны патузаць хацеў за тонкія зялёныя каснікі. І павыскубалі гэтыя каснікі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панаво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Навесці, прывесці ў вялікай колькасці. Панаводзіць дзяцей у хату.
2. Накіраваць у бок каго‑н. многа чаго‑н. [Паліцыянты] падумалі, што хлопец збіраецца даць дзёру, і панаводзілі на яго пісталеты. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчабяту́н, ‑бетуна, м.
Разм.
1. Птушка-самец, якая ўвесь час, не змаўкаючы, шчабеча.
2. перан. Той, хто многа, безупынку гаворыць. Дзядзька Антось узяў дзіця да сябе. Пад крысом кажуха, у люты мароз, занёс дзядзька шчабетуна ў лагер. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.
1. Прынесці за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. [Ася:] — Мне ўжо і так маластоўскія дзяўчаты ўсяго пананосілі. — Бяры, бяры і папраўляйся, — весела кажам мы. Асіпенка.
2. Сваім рухам нанесці многа чаго‑н., утварыць што‑н. З акна былі відаць кучы камення на ўзлеску, ля поля, на іх ужо вецер пананосіў пылу. Чорны. / у безас. ужыв. Цяжка прайсці вуліцай у Грынях ля Раінінай хаты, куды пананосіла зімою з Выганчыку горы снегу. Пташнікаў.
3. і што. Нанесці на паперу, карту, схему ўсё, многае. Пананосіць населеныя пункты на карту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак., з кім і без дап.
Разм. Пачаць шчырую гаворку з кім.‑н. — Эх, і лесу ж у вас многа! — сказаў настаўнік, каб разгаварыцца з палешуком і пазнаёміцца з ім бліжэй. Колас. Разгаварыліся тады землякі пра родны горад, і выявілася, што абодва з Горкай вуліцы. Пальчэўскі. // Пачаць многа гаварыць, стаць гаваркім. — Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самай Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка. Сяргей быў не вялікі мастак расказваць. Асабліва яму цяжкавата было пачынаць, разгаварыцца. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)