чу́тачку, прысл.

Разм. Крышачку, трошачкі. І плацце сонечнага колеру, і прычоска, чутачку паднятая стаўбунком.. — усё так міла і так хораша.. [Тоні]. Скрыган. Моцны вецер.. абсыпаў.. [Міхаську] мяккім сняжком. Але — няхай сабе. Яму ж так добра. Яшчэ хоць чутачку адпачыць бы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штове́чар, прысл.

Кожны вечар, кожным вечарам; з вечара ў вечар. Тымі днямі Багрым штовечар выходзіў на Голыя кручы. Краўчанка. Ёсць у калгасе і дзесяцігодка, і пошта, і бальніца, і клуб, хоць невялічкі, але ўтульны, дзе .. штовечар збіраецца моладзь. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астанаві́цца ’спыніцца’ (Яруш.), рус. остановиться. Ужыта, відаць, пад рускім уплывам, але наяўнасць слоў станавіць ’ставіць’, станавіцца (БРС) дапускае, што бел. астанавіцца паралельнае ўтварэнне з прэфіксам а‑ ад згаданага дзеяслова. Астаноўка (Яруш.) хутчэй за ўсё з рус. остановка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Астрапянець, остропыни́ти ’аслупець’ (Клім.). Відаць, звязана з строп, страпілы, укр. стропина ’розныя віды бярвенняў, слупоў’; іншая магчымасць — сувязь з укр. стропи́тся ’сайсці са шляху, з розуму’. Але хутчэй остропынити «стаць як стропына», як аслупець «стаць як слуп».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блот ’валацуга’ (Яўс.). Параўн. блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Блот — гіперкарэктнае ўтварэнне ад блатаваць ці блатны. Пад націскам аднаўляецца неэтымалагічнае о (параўн. знайсцізнойдзем; параўн. яшчэ: барса́ць < борса́ть, *бърс‑, але з новым націскам бэ́рсаць, дзе неэтымалагічнае э).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́рсаць ’блытаць’ (Сцяшк. МГ), ’пісаць; нячыста жаць’ (Сцяц., Шат.). Варыянт бэ́рсаць (*бърс‑) замест *борсаць, магчыма, экспрэсіўнага паходжання. Але хутчэй за ўсё гэта гіперкарэктная форма (у бел. мове ненаціскное э > а): тут было «адноўлена» неэтымалагічнае э. Гл. барса́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крывіч ’кроўны сваяк’ (ТС). Гэта назва двухсэнсавая. Яна магла ўтварыцца ад кроў (параўн. кроўны). Але хутчэй ад старога этноніма крывічы. Цікава, што другасныя значэнні слова галоўным чынам адмоўныя, бо звязваюцца з крывы (параўн. Фасмер, 2, 375–376).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́льно ‘строга’: smolno prykazać (Арх. Федар.), смо́лно ‘настойліва, пастаянна’: аб том смолно жупіць, але ёй ніхто веры не дае (Сержп. Прымхі). Да смала, смоль (гл.), першапачаткова, магчыма, ‘навязліва’, параўн. смо́ллю (лезці) ‘неадчэпна, настырна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)