наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. (звычайна са словамі «многа», «доўга» і пад. і з адмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло. Броўка. Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства. Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́гаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі. Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот. Корбан.
пабе́гаць 2, ‑ае; зак.
Разм. Стаць цельнай (пра карову).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падушы́ць 1, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.
1. Задушыць усіх, многіх. Падушыць куранят.
2. Раздушыць, расціснуць, памяць. Падушыць яйкі.
3. Душыць некаторы час.
падушы́ць 2, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.
Апырскаць крыху духамі; злёгку надушыць. Падушыць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
1. Прыкласці сілы, намаганні, каб зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н. — Давай паклапочам перад паштова-дарожным начальствам, — пажартаваў Фелікс, — няхай пусцяць адзін-два дыліжансы і да Саўкі. Якімовіч.
2. Правесці некаторы час у клопатах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню. Брыль. [Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.
2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.
3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Хістаць некаторы час. Шаройка сеў каля стала, агледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.
2. Тое, што і пахіснуць (у 2 знач.). Ворагу аказалася не пад сілу пахістаць дружбу савецкіх народаў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Шаруючы, пачысціць, памыць. — Дайце вам плечы пашарую, — запрапанаваў свае паслугі Мікола Гнак. Колас. Дзед зняў з паліцы медны гаршчок, пашараваў да бляску анучай. Бядуля.
2. і без дап. Шараваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)