Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню.Брыль.[Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)