Бо́цікі ’расліна боцікі, Aconitum L.’ (Кіс.). Ад назвы абутку — бот. Параўн. падобнае ў іншых мовах: укр. зозуліни черевички, черевички (Макавецкі, Sł. botan., 5–6), славац. pančušky (літаральна ’чаравічкі’; Махэк, Jména rostl., 47), ням. Schühlein ’Aconitum’ (літаральна ’чаравічак’; Мараль, Pflanzennam., 5 (5), 506). Расліна названа так, таму што чашалісцік нагадвае шлем або боты з шторамі (апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 254). Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маложа, маложы ’малады лес, зараснік’ (паўн.-усх., КЭС; Касп.). Рус. моло́жа ’малады бярэзнік, лес на месцы вырубкі, пажару’, наўг. ’участак будаўнічага хвойнага лесу’. Бел.-рус. ізалекса, найбліжэй да якой па форме чэш. mláza, славац. mladza ’атава’. Да прасл. mold‑ja. У іншых слав. мовах варыянт з суфіксам ‑jь: польск. młódź, чэш. mláz, серб.-харв. мла̄ђ), mlaz ’вусікі ў вінаграднай лазе’, ’тс’, н.-луж. młoź ’маладыя парасткі, параснік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяжпе́рстніца, міжперсніца, мяжыперсьніца ’ворлікі звычайныя, Aquilegia vulgaris L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1, Касп.), мяжперсціца ’гусялапка востравугольная, Alchemilla (L.) acutangula Buser’ (Дэмб. 1; паўн.-усх., Кіс.), міжыпірнік ’трава, што расце вясной на лузе на поплаве, у якой ліст нагадвае пяць пальцаў рукі’ (КЭС, лаг.). Рус. междуперстница — некалькі іншых назвах раслін; смал. межепарщица, межиперстица ’гусялапка’. Да мяжыперніца (гл.). Расліны ўжываліся ў народнай медыцыне ў якасці прысыпак пры септычных захворваннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́к 1 ’закот; трохвугольны схіл страхі над папярочнай сцяной’ (Нар. сл., светлаг., ДАБМ, к. 230). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб з (гл.) і суф. ‑ак < ‑akъ (Сцяцко, Афікс. наз., 146). Гл. таксама лабякі.
Лаба́к 2 ’пярэдняе вясло’ (Мат. Гом.). Да лобі (гл.). Матывацыя: ’тое, што наперадзе’, параўн. лабавое шкло. Аналагічна ў іншых ’мовах, напр.: вепс. регатела (ад perą ’задні, дальні; карма, задок’ і тела ’вясло’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казу́рка ’казяўка, букашка; вош’ (БРС; маладз., З жыцця). Аналагічныя структуры, якія адрозніваюцца значэннямі, ёсць і ў іншых мовах; суфіксацыя, па сутнасці, праславянская. Што датычыцца беларускіх лексем, тут неабходна, магчыма, разглядаць слова казурка ’божая кароўка’ асобна, падрабязней гл. казулька ў тым жа значэнні. Апрача таго, не зусім ясны тып утварэння: суфіксальная дэрывацыя (магчыма, двайная) або перанос з козура, вядомага ў розных значэннях, з памяншальнай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́рак, пая́ркі ’вясенняя воўна ад першай стрыжкі ягнят’, ’ягняты, якіх стрыгуць упершыню’, ’маладыя авечкі’ (ТСБМ, Уладз., Касп.). Укр. поя́рок ’воўна з маладых ягнят’, рус. поя́рок ’воўна ягнят першай стрыжкі’. Усходнеславянскае. Узнікла з выразу поꙗрѣ ’пасля вясны’. Да па (< прасл. po‑) і яравы́ (гл.). Магчыма, калісьці было пашырана і ў іншых славян, параўн. польск. jary ’вясенні, першай стрыжкі (пра воўну)’ (Фаліньска, Pol. sl. tkackie, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́ньцеж ‘сена, якое скошана па лёдзе, дрэннай якасці’ (Шат.). Відавочна, ад сіні ‘тс’, паводле цёмна-шэрага колеру, з суф. ‑еж; да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36. Няяснае ‑ц‑; параўн. сіньцюга́ ‘верхняя вопратка з фарбаванага сукна’ (Нас.) < сіні з суф. ‑юг(а); дзе ‑ц‑, магчыма, пад уплывам іншых слоў, параўн. сіня́ціна ‘палатно сіняга колеру’ (Мат. Гом.), ‘тс’ і ‘верхняя вопратка з такога сукна’ (Нас., Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр. тс, тсс, рус. тсс ‘ціха’, ‘цыц’, польск. ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням. still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш. pst,pšš, ням., славац., харв. pst і польск. pst, cyt, славен. st, pst, рум. sst, англ. hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)