дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.
Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згубі́цель, ‑я, м.
Той, хто губіць, загубіў каго‑, што‑н. — Слухаеш, што там у вас у сям’і гавораць. Што я гад, што я згубіцель. Чорны. Акрамя насякомых — згубіцеляў лесу, ёсць у дрэў і сябры, іх верныя абаронцы. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́масціць, ‑машчу, ‑масціш, ‑масціць; зак., што.
Услаць каменем, дрэвам і пад. дарогу, плошчу. Вымасціць дарогу бярвеннем. // Выслаць чым‑н. мяккім для зручнага карыстання. Вымасціць гняздо травою. □ [Хлопец] вымасціў сенам воз, напаіў коней і запрог у воз свайго каня. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адту́ль, прысл.
З таго месца, з таго боку. Вецер дзьме не ад нас, а насустрач, з балота, — адтуль павінен з’явіцца той, каго мы чакаем. В. Вольскі. Нарэшце Пацейчык развязаў торбу і дастаў адтуль хлеб і кусок сала. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслупяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачарні́ць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што.
1. Зрабіць чорным, афарбаваць у чорны колер.
2. перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:] Гэта ж трэба ведаць, столькі мой тата на.. [Якіма] усякай дарэмшчыны пагаварыў і ачарніў, а.. [Якім] хоць бы што. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паперачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Перачытаць усё, многае. Хлапчук пакуль агледзеўся, пакуль паперачытваў надпісы над сталамі, прайшло колькі хвілін. Чорны. [Ева:] — А што кніжкі я люблю чытаць, то [гэта] праўда. І бацькавы ўсе паперачытвала, і ў бібліятэцы бяру. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́гільнік, ‑а, м.
1. Тое, што і могілкі. Маці памерла і была пахавана ў тым далёкім кутку могільніка пад вязамі, куды цяпер хадзіла прыцемкамі незнаёмая жанчына. Чорны.
2. Старажытныя могілкі. На месцы раскопак быў выяўлен старажытны могільнік. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нумарны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да нумара, мае нумар. Нумарны знак. □ Нумарны ліхтарык [дома] яшчэ не гарэў, але нумар быў зусім чытэльны. Чорны.
2. Які значыцца пад умоўным нумарам, шыфрам; сакрэтны. Нумарны завод. Нумарны інстытут. Нумарны праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жонка сына. Урачыста пажадаў [стары] сыну з нявесткай добрага здароўя. Брыль. Хутка знадворку прыходзяць дзве жанчыны — нявестка і дачка старо[й] гаспадыні. Чорны. Як добрая свякроў, то добрая і нявестка. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)