По́садзь ’від падаткаў у ВКЛ з 1484 г.’, ст.-бел. поседь, посѣдь, укр. посідь, польск. posadź (з 1632 г.) ’тс’. Няма падставы меркаваць, што слова прыйшло з літ. posėdis ’тс’ (так Яблонскіс, гл. Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 30; Лаўчутэ, Балтизмы, 94), хутчэй, наадварот: утварэнне пры дапамозе прыстаўкі *po‑ (гл. по-) ад кораня *sěsti < *sědti з семантыкай ’уласнасць, маёмасць, набытак’, параўн. посе́сці ’сесці, заняць месца; атрымаць’ (ТС). Паводле ЕСУМ (4, 535), укр. по́сід ’уласнасць, валоданне’ — калька з польск. posiadać ’мець, валодаць’, што ўзнікла на базе лац. possideo ’валодаю, маю’, роднаснага posiadać ’сесці, заняць месца’, што, паводле Банькоўскага (2, 711), калькуе ням. bezitzen; фанетыка пад уплывам пасадзіць/posadzić, параўн. таксама славац. posadnúť ’ахапіць, завалодаць’. Прыстаўка па‑ (по- po-) часта ўжываецца для ўтварэння назваў аплаты — бел. паземшчына, рус. подать, польск. pogłówne, славац. poplatok ’абавязковая плата’. Параўн. пасаг, посах 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
такт 1, ‑а, М ‑кце, м.
1. Метрычная музычлая адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім. Трохдольны такт. Трымаць ноту тры такты. // Графічнае абазначэнне мяжы такой долі ў выглядзе вертыкальнай лініі.
2. Разм. Рытм якога‑н. руху, дзеяння. Залатыя цапы Выбівалі прыглушана такт: — Так-так-так! Блатун. Танцоры ўсё павялічваюць тэмп, ногі ўсё хутчэй і хутчэй адбіваюць такт. «Полымя».
3. Спец. Частка рабочага цыкла якога‑н. механізма. Такт поршня паравой машыны.
•••
У такт — у адпаведнасці з рытмам чаго‑н. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.
[Ням. Takt ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]
такт 2, ‑у, М ‑кце, м.
Пачуццё меры, якое падказвае найбольш правільны падыход, найбольш далікатную лінію паводзін у адносінах да каго‑, чаго‑н.; захаванне правіл прыстойнасці. Трымаць сябе з тактам. Адсутнасць такту. Педагагічны такт. □ [Марынчук:] — Дзе б такт праявіць, вытрымку, калі ўжо так атрымалася, а ты [Дробаў], бач, напіўся, рукі ў ход пусціў. Ракітны. Дунін-Марцінкевіч праявіў вялікі такт пісьменніка, каб, у адпаведнасці з жыццёвай праўдай, прымусіць сваіх дваран дзейнічаць «у сферы свайго побыту, свайго характару і тых абставін, пад уплывам якіх яны знаходзяцца». «Полымя».
[Фр. tact ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ташна, безас. у знач. вык., каму.
1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя). Накурыўся так, што моташна стала. □ Зірнуў яшчэ ўніз Мішка і моташна яму стала — нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Лынькоў. Калыхаўся [хлопчык], пакуль не рабілася моташна, дамоў прыходзіў з асалавелымі вачыма. Хомчанка.
2. перан. Агідна, прыкра. [Паліна:] — Ды не дрыжы ты ўжо так!.. Глядзець моташна... Новікаў. Часамі абураўся і Уладзік. — Кінь ты, Лазар, цягнуць лазара! Слухаць моташна! Колас.
3. перан. Аб адчуванні тугі, адзіноты. Не варта было пакідаць .. [Зіну] сёння адну. Ёй адно горка і моташна. Васілёнак. — Моташна там на абрыве тарчаць, — уздыхнуў Мірон Патапавіч. — У сяло б перабрацца. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партнёр, ‑а, м.
Удзельнік якой‑н. гульні, размовы і пад. Твары партнёраў, рэзка змененыя прагавітасцю да грошай, яшчэ больш павялічвалі непрыемнае адчуванне. Колас. Пачутыя навіны так уразілі Клопікава, што ён адразу.. забыўся і на варожую пешку і на свайго партнёра. Лынькоў. // Той, хто разам з кім‑н. прымае ўдзел у тэатральных спектаклях, спартыўных гульнях, танцах і пад. На гэты раз Рыгорка адразу пачуў падказку, радасна ўскінуў галаву і на ўсю залу грымнуў свайму збянтэжанаму партнёру: «Не так!» Краўчанка. Танцавала Зіна лёгка папярэджваючы кожны рух партнёра. Шыцік. // Кампаньён у якой‑н. справе. Савецкі Саюз — буйнейшы гандлёвы партнёр Балгарыі. «Звязда».
[Фр. partenaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.
1. Служанка, хатняя работніца. [Эрне] ўсё роўна: сталасць прыйшла без мінулага, а цяперашняе — без ніякай будучыні, і ёй што — так ужо і жыць прыслугай. Ракітны.
2. зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Карпюк.
3. зб. Работнікі, якія абслугоўваюць чыгуначны састаў, параход, самалёт і пад. На самалёце не было прыслугі і не было нават радыёстанцыі: пасажырам гарантаваўся бяспечны пералёт. Шамякін.
4. зб. Каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт. Чахол са ствала зняты. Прыслуга стаяла на сваіх месцах, іменна так, як належала па статуту. Нават Макоўчык быў гатовы: прыгнуўшы галаву, трымаў у .. руках працягнуты да зараджаючага снарад. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блазнюкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які любіць блазнаваць; блазан (у 2 знач.). Не так ужо заўсёды і смешна бывала, што ён гаворыць ці вычварае, гэты няўрымслівы, блазнюкаваты дзяцюк. Брыль.
2. Уласцівы блазнюку (у 2 знач.); поўны блазенства. Потым, спаткаўшыся з яго [Карніцкага] нейкім блазнюкаватым позіркам вачэй, [дзяжурны] усхапіўся з-за стала, залямантаваў на ўвесь пакой. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.
2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгавары́цца, ‑гаваруся, ‑гаворышся, ‑гаворыцца; зак.
Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню. Гартны. // Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае рэчаіснасці, праўдападобны. Верагодныя чуткі. □ У мястэчку бытуюць самыя разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя, пра майстэрства Багрыма. С. Александровіч. Калі ты пыталася ў мяне, чаму я так часта надоўга прападаю, то я прыдумваў што-небудзь больш верагоднае: хадзіў да сваякоў ці ездзіў у горад. Скрыган.
2. Дапушчальны, магчымы. Верагодны вывад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрысты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька? Лынькоў. Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!» Броўка.
2. Абл. Задорны, бадзёры. Між маўклівых задымленых сцен.. пачуліся.. вясёлыя, задзёрыстыя галасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)