ве́ка, ‑а, н.
1. Верхняя частка скрынкі, пасудзіны, якой закрываюць гэту скрынку, пасудзіну; накрыўка. Века куфра, кубла. □ Алеся засмяялася і пайшла да скрыні, што стаяла паміж ложкам і грубкай, падняла века. Шамякін. Мёрзлыя камякі зямлі глуха падалі на сасновыя векі дамавін. Лынькоў.
2. Тое, што і павека. Векі самі зліпаліся, галава, як не свая, хілілася ўніз. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відаво́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Яўны, прыкметны. Відавочная мана. □ Колькі за хвіліну нараджаецца ў галаве думак? Сотня, дзве? Яны змяняюць адна другую, і няма паміж імі ніякай відавочнай сувязі. Навуменка.
2. Ясны; бясспрэчны. Нестабільнасць капіталізму становіцца ўсё больш відавочнай. Брэжнеў. [Лабановіч:] — І наогул гэта справа [са ссыпкай] такая простая і відавочная, што і дзіця зразумее ўсю недарэчнасць вашага дамагання. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзі́рысты, ‑ая, ‑ае.
Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы. [Пецю] пасадзілі паміж двума задзірыстымі вучнямі. Па-за Пецевай спінай яны даставалі адзін аднаго, шчыпаліся і штурхалі ў бакі. Ракітны. Надзьмуты певень, задзірысты пакутнік, скрываўлены за дзень у бойках, стаяў на прызбе. Чорны. // Які выражае задзірыстасць. Задзірысты погляд. Задзірысты тон. □ Вельмі ўжо учэпістыя і задзірыстыя вочы ў Карніцкага: шалёны характар. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́нтыя, ‑і, ж.
1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Манаская мантыя. □ Паліцэйскі прывёў Максіма, і ён заняў месца .. на лаве падсудных.. За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. Машара.
2. Спец. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны некаторых беспазваночных жывёл.
3. Спец. Унутраная сфера Зямлі, якая знаходзіцца паміж зямной карой і ядром Зямлі.
[Грэч. mantia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́ль, ‑і, ж.
1. Правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой. Камуністычная мараль. Буржуазная мараль. □ Маё знаёмства з доктарам з пункту погляду маралі тутэйшых жыхароў адбылося вельмі прыстойна і як мае быць. Васілевіч.
2. Павучальны вывад з чаго‑н. Мараль байкі.
3. Разм. Павучанне, натацыя. [Максім:] — Ты мне маралі не чытай... На сябе спачатку паглядзі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́рснік 1, ‑а, м.
Уст.
1. Блізкая давераная асоба або таварыш, якому давяраюць свае тайны. Наперснік паэта.
2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17–18 ст. ст. — друг галоўнага героя. Выконваць ролі наперснікаў.
напе́рснік 2, ‑а, м.
Спец. Частка вупражы верхавога каня, якая складаецца з перакрыжаваных на грудзях рамянёў, з якіх адзін ідзе ўніз паміж пярэднімі нагамі да папругі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсо́тня 1, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.
Тое, што і паўсотні. Паўсотня, не больш, кіламетраў аддзяляе Завоссе — радзіму Адама Міцкевіча — ад Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа. Лойка. Калісьці тут, каля Друці, Паміж лясоў дрымучых, Паўсотня згорбленых хацін Стаяла па-над кручай. Жычка.
паўсо́тня 2, ‑і; Р мн. ‑яў; ж.
Палавіна сотні як вайсковая адзінка казацкага войска ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапы́нак, ‑нку, м.
1. Часовае спыненне якой‑н. дзейнасці, працы. Максімаў абвёў позіркам залу і абвясціў: — Зробім перапынак на трыццаць хвілін. Шахавец. // Прамежак часу, на які спыняецца якая‑н. дзейнасць. Абедзенны перапынак. // Адпачынак паміж урокамі. Школьныя перапынкі.
2. Перарыў у якім‑н. працэсе, пропуск. Раптам там наперадзе, куды падышоў эшалон, грукнулі гарматы, пасля яшчэ, яшчэ з перапынкамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лудзень, ‑дня, м.
1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем. Навуменка. Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень. Чарнышэвіч.
2. Сярэдзіна дня; поўдзень. — Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула. Гартны.
3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагля́нуць, ‑гляну, ‑глянеш, ‑гляне; зак.
Выглянуць, паказацца, стаць бачным на кароткі час. Дождж перастаў, праглянула сонца. В. Вольскі. Хмызы парадзелі, і ўперадзе праглянула палоска бурага ворыва. Хадановіч. // Месцамі з’явіцца. Разлілася.. [рэчка] паміж кустамі алешніку, асака праглянула на купінах, зноў дзяўчаты прыйшлі па лясныя кветкі. Даніленка. Трапляюцца толькі сыраежкі, ваўнянкі, ды яшчэ ліпкі масл[я]к прагляне з-пад хваёвай лапы. Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)