Ме́сціць ’змяшчаць’ (Нас.), мясці́ць ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ме́сціцца ’змяшчацца, садзіцца’ (Нас.), ’умяшчацца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. мѣстити (XII ст.), мѣститися ’тс’. Да ме́ста1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацурбоніць экспр. ’наліць’ (Нас.). Да цурбоніць ’ліць’, паводле Насовіча, ад гукапераймальнага цуррр!, што перадае гук ад вадкасці, што паволі льецца струменьчыкам (Нас., 691), гл. цурком, цурок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́ргаць ’патрэсці, патузаць, пашморгаць’ (Нас.), ’пацягаць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’паштурхаць’ (Нас.), паторхаць ’пакалыхаць’ (круп., Сл. ПЗБ), поторкаты ’брыкнуць (аб кані)’ (Сцеп.). Да прасл. tъrgati > торгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перака́за ’перашкода, замінка, цяжкасць’ (Гарб., Нас.), перака́зіць ’сапсаваць; перашкодзіць’ (Нас.). Да ка́зіць ’псаваць, шкодзіць’ (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przekaza ’перашкода’, przekazić ’перашкодзіць; перапыніць (пры размове)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераксьці́цца (піряксьці́цца) ’перахрысціцца’, піряксьці́ць ’перахрысціць’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), пярэкста ’яўрэй, які прыняў хрышчэнне’ (Нас.). Да пера- і коціць (гл.), параўн. польск. przechrzcie, старое przekrzcić, przechrzta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёк ’выпечка, (адно) печыва’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. да пячы́ (гл.). Сюды ж пёкам ’настойліва, надакучліва’ (Нас.) — прыслоўе, утворанае з формы Тв. скл. адз. л. лексемы пёк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́чніца ’гадавіна’ (Нас.), ’памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці’ (Нас., Некр. і Байк., Сцяшк. Сл.; смарг., Шатал.). Да рачні́ца (гл.), якая з польск. rocznica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кала ‘глухі’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, у выніку семантычнага пераносу з ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць без лаянкі на яго’ (Нас.). Да ту́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́ламаць (Нас.). Гл. жаламу́сцік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіпіна́р (Нас.). Гл. шкіпінар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)