уладкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў належны парадак; станоўча вырашыцца.

Жыццё ўладкавалася.

Справы ўладкаваліся.

2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для жыцця; размясціцца, прыстроіцца.

Маладыя ўладкаваліся ў асобным пакоі.

У. на возе.

3. Паступіць куды-н. (на работу, службу).

У. вучнем на завод.

|| незак. уладко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уладкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фон¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.

Чырвоны ф.

2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.

Караблі на фоне вячэрняга неба.

3. перан. Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца.

На фоне цяперашніх міжнародных падзей.

|| прым. фо́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рай, ‑ю, м.

Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Прымаўка. // перан. Пра прыгожую мясцовасць; пра месца, дае можна шчасліва і прывольна жыць; пра добрыя жыццёвыя ўмовы наогул. — Рай! Зялёны рай! — захапляўся Мікалай Мікалавеіч, азіраючыся па баках. Шашкоў. З мілым па душы — рай і ў шалашы. Прымаўка.

•••

Рай адамкнуўся каму — адкрылася добрае жыццё, насталі добрыя ўмовы.

Рай зямны — незвычайна прыгожае месца, дзе ўсяго многа і дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́дны

1. в разн. знач. согла́сный, согла́сен;

з. на ўсе ўмо́вы — согла́сен на все усло́вия;

~нае жыццё — согла́сная жизнь;

2. (соответствующий) сообра́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкіўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел. варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск. warunek, а гэта з ням. Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел. варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэўшч ‘таўшчыня’ (Мат. Гом.; навагр., З нар. сл., Жд. 2, Янк. 2), тэ́ўшча ‘тс’ (слонім., Нар. лекс.), тэ́ўшчар ‘тоўсты’ (Сцяц.), сюды ж тэ́ўсць ‘паўната, таўшчыня; таўстун, таўстуха’ (дзярж., Нар. сл.; Кал.). Да тоўшч (гл.), хутчэй за ўсё, у выніку экспрэснай змены пад націскам о на э («аднаўленне» квазі-карэннага галоснага), пра ўмовы фанетычнай дыялектнай з’явы гл. Карскі 1, 154–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

немы́слимый (невероятный) неймаве́рны; (невозможный) немагчы́мы, немажлі́вы;

немы́слимые усло́вия неймаве́рныя ўмо́вы;

немы́слимое де́ло немагчы́мая (немажлі́вая) спра́ва;

э́то немы́слимо гэ́та неймаве́рна (немагчы́ма), гэ́та не́льга ўяві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены; проціл. абстрактны, адцягнены. Канкрэтная прапанова. Канкрэтныя ўмовы. □ Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператварацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як бы праграмай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)