разра́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрадзіць.

2. у знач. прым. З вынятым зарадам (пра агнястрэльную зброю). Іван дае .. [Віцю] патрымаць вінтоўку. Праўда, разраджаную, бо баба і цётка Вольга жахаюцца, каб чаго кі выйшла. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ко ’неяк’ (Хрэст. дыял.), някось ’тс’ (Клім., драг.; Сл. Брэс.), някся ’тс’ (іван., Сл. Брэс.). З не‑як‑о(сь) ці не‑як‑ся, гл. не, як, ся, параўн. некося, нёкось ’тс’ (ТС) < не‑ек (Сяк)‑о‑ ся(сь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаткі́1, похоткі́ ’частка пчалінай сям’і, якая выконвае разведвальную функцыю’ (Анох.). Да паход, ход < хадзі́ць (гл.). Параўн. іван. ходкы́ ’работа пчол па разведцы’.

Пахаткі́2 ’зручны для работы’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі хваткі і пахватны ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. пакраў, ‑крала, зак., каго-што.

Украсці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Выпусці маіх братоў, — кажа Іван. Навошта ты іх у астрозе трымаеш? [Кароль:] — Не выпушчу. Твае браты хацелі лепшых маіх коней пакрасці. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажані́цца, ажанюся, ажэнішся, ажаніцца; заг. ажаніся; зак.

Уступіць у шлюб (пра мужчыну). Іван толькі зімою ажаніўся з .. [Матронаю], і жылі яны надта згодна. Колас. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прымаўка.

•••

З зямлёю (сырою) ажаніцца — загінуць, памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спазне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які спазніўся са з’яўленнем, узнікненнем; позні. Падышоў аўтобус, забраў іх, гасцей, недзе каля прысад спыніўся, беручы спазнелага пасажыра. Лось. Іван, не справіўшыся з напятымі нервамі і ўзарваны спазнелаю злосцю, ляснуў.. [Джулію] па шчацэ. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́петраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.; выветрыцца, засохнуць; схуднець. Пад гарачым, сонцам і ветрам выпетрала трава. □ — А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу. — Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пстрыкаць.

2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Даць, зрабіць што‑н. як сябру; удружыць. Іван Сарока .. сядзеў каля падаконніка і шавецкім нажом — нож узычыў яму шавец Лазар Мардуховіч, — .. рэзаў скарынкі хлеба на дробненькія кавалачкі, каб пакарміць галубоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)