Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распушы́ць, ‑пушу, ‑пушыш, ‑пушыць; зак., што.

1. Расцерабіўшы, расчасаўшы, зрабіць пушыстым (шэрсць, валасы, пер’е і пад.). Вецер распушыў яе густыя залацістыя косы. «Маладосць». // Натапырыць (поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак). [Папугай] чубок распушыць і скрыпіць, як стары дзядок: «Добры вечар». Даніленка. // Раскрыць, распусціць (пупышкі, кветкі). Вербалоз толькі што распушыў свае каткі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Раскрытыкаваць каго‑н., насварыцца на каго‑н. Бацьку сёння на сходзе распушылі пасля справаздачы, знялі з старшыні калгаса. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Надаць круглую форму чаму‑н.; зляпіць, зрабіць з чаго‑н. што‑н. круглае. Скачаць сцежку. □ Скачаў Валька першы ком і добра-такі запыхкаўся. Курто. Калі шэрсць паліваць патрошку цёплаю вадою, качаць у руках, то і скачаеш мячык. Місько.

2. Качаючы, скруціць у трубку, валік і пад. Скачаць дыван у трубку.

3. Разм. Качаючыся, прыціснуць да зямлі, змяць (траву і пад.). Коні скачалі траву на лузе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аве́чы ове́чий; бара́ний;

а. лой — бара́ний жир;

~чая шэрсць — ове́чья шерсть;

а. сыр — ове́чий сыр;

~чая — галава́ бара́нья башка́; ело́вая голова́;

воўк у ~чай шку́ры — волк в ове́чьей шку́ре;

адалью́цца во́ўку ~чыя слёзкіпосл. отолью́тся во́лку ове́чьи слёзки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ваўкала́к ’пярэварацень’ (Касп., Нас., БРС, Інстр. II, Гарэц., Мал.), ваўкала́ка (Янк. III, Інстр. II), вавкула́к (Грыг.), вовкула́к (Клім.), воўколака (Шн.). Рус. волкола́к, волкодла́к, вурдала́к, дыял. таксама волкола́ка, укр. вовкула́к, вовкула́ка, польск. wilkołak, чэш. vlkodlak (кніжнага паходжання; у дыял. захавалася вельмі слаба і ў пераносным значэнні ’скнара’), серб.-ц.-слав. влькодлакъ, балг. въркола́к, вълкодла́к, серб. вуко̀длак, ву̏кодлак. Прасл. *vьlkodlakъ ’ваўкалак, чалавек-пярэварацень’. Першая частка слова да *vьlkъ ’воўк’, другая да ц.-слав. длака ’валасы, футра’, серб. дла̏ка ’валасы, шэрсць’, славен. dláka (Фасмер, 1, 338–339).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зліня́ць сов.

1. (утратить первоначальный цвет, яркость окраски) слиня́ть, полиня́ть, вы́линять; вы́цвести, поблёкнуть;

2. (сойти вследствие линьки) слиня́ть; вы́линять;

шэрсць на саба́ку ~ня́ла — шерсть на соба́ке вы́линяла (слиня́ла);

3. перен. поблёкнуть;

пасля́ хваро́бы ён не́як ~ня́ў — по́сле боле́зни он ка́к-то поблёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Касцёр ’каласоўнік, Bromus secallinus L.’ (Байк. і Некр.); ’града ці стажок складзеных дроў’; ’грудок чаго-н., вельмі многа’; ’раскладзены агонь на полі, у лесе’; ’вогнішча’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. костёр ’касцёр, агонь’; ’купа дроў і да т. п.’, ’вялікая ўкладка снапоў у полі’, ’кастрыца’ і г. д., укр. косте́р ’сажань дроў’, славен. kóster ’вогнішча; купа дроў’ і г. д. Праформа *kostrъ, генетычна звязана з прасл. *kostra ’кастрыца; шкілет, касцяк; вострыя костачкі рыбы; шэрсць казы; хвошч палявы’ і г. д. Да этымалогіі гл. досыць складаны агляд Трубачова, Эт. сл., 11, 158–160. 163–164. Гл. яшчэ тлумачэнне Фасмера, 2, 347–348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падымацца ўверх, стаяць тарчма (пра валасы, шэрсць і пад.). Віця глядзіць на Валерыю. На ёй сіняя сукенка з высокім белым каўнерыкам, што вельмі пасуе да яе смуглявага твару; кароткія чорныя валасы крыху тапырацца ў бакі каля вушэй, і яна час ад часу папраўляе іх. Нядзведскі. Бялявыя коратка падстрыжаныя валасы тапырыліся калючым вожыкам. Хомчанка. // Не ляжаць роўна, гладка; карабаціцца. Кажушок Сымона Данілавіча тапырыўся. Грамовіч. Шчыльна падагнаная бекеша з такім жа каўняром, як і шапка, трошкі тапырылася на жываце. Кулакоўскі. // Не прылягаць. Ад мноства фатаграфій тоўстыя лісты альбома тапырацца, раскрываючыся самі сабою. Палтаран.

2. Выгінаць цела, напружвацца; падымаць тарчма шэрсць, іголкі і пад. (пра жывёл). Пеця трымаў за шыю чорнага вялікага ката Ваську, які тапырыўся і шыпеў. Сіняўскі. Паставіў [бацька] каня, падкінуў сена, а сам ужо збіраўся ісці ссякаць сухастоіну, як бачыць — тапырыцца штосьці конь. Якімовіч.

3. перан. Быць незадаволеным чым‑н. або капрызным; супраціўляцца. Базыль пагладзіў сына па галаве. — Ты паслухай спачатку; што да чаго, а тады ўжо тапырыцца будзеш... Курто. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, і ён адчуваў сябе вінаватым, але тапырыўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лахма́ты, лахма́тый ’касматы, калматы’, ’зроблены са скуры з доўгай і густой поўсцю, з доўгім ворсам’, ’чалавек з доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.; паст., Сл. паўн.-зах.), лахмач ’тс’ (міёр., З нар. сл., ТСБМ), лъхмаціна ’лахматая асоба’ (міёр., Нар. словатв.), мсцісл. лахмаценечкій, лахмаценькій ’лахматы’ (Нар. словатв.), лахмаціцца ’станавіцца лахматым’, лахмаціць ’рабіць лахматым’ (ТСБМ), лахмацець ’тс’ (в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), лахма́тка ’непрычасаная жанчына’, ’калматая жывёла’ (Юрч. Вытв.). Паўн.-усх. бел. рус. ізалекса. Утворана ад лохма < лох‑ма, якое чаргаваннем галоснай кораня звязана з лах1 (гл.) (Фасмер, 2, 524). Сюды ж лыхма́ціння ’рызманы’ (Юрч. Вытв.). Параўн., аднак, ст.-грэч. λάχνοςшэрсць, воўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уго́ру, прысл.

Увышыню, уверх; увысь; проціл. уніз. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. Паслядовіч. Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Хлопцы стралялі ўсё, больш угору, бо і наперадзе, і з бакоў — усюды свае. Ваданосаў. // У напрамку да верху, на больш высокае месца; вышэй. Вуліца падымалася ўгору. Мележ. Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. Гартны. // Уверх, дыбам. Звер глуха рычыць,.. ягоная кароткая пярэстая шэрсць узнімаецца ўгору і ападае. Самуйлёнак.

•••

Ісці ўгору гл. ісці.

Лапкі ўгору гл. лапка.

Рукі ўгору! гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)