мана́х, ‑а, м.

Член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры, даўшы абяцанне весці аскетычны спосаб жыцця. Незадоўга да вайны з горада прыязджалі да возера манахі. Галавач. // Разм. Аб мужчыне, які вядзе адзінокі, аскетычны спосаб жыцця. — [Дубейка:] — Калега — манах. Ён любіць глуш і адзіноцтва і хоча жыць пустэльнікам. Колас.

[Ад грэч. monachos — адзінокі, які жыве ў адзіноце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўва́жнасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць няўважнага.

2. Няўважныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Лабановічу хацелася, каб.. [Ядвіся] хутчэй вярнулася сюды, не з тае прычыны, што ён зараз жа збярэцца і пабяжыць да яе. Не, зусім не. Ён проста хоча паказаць ёй поўную няўважнасць да яе асобы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым, за каго-што і без дап.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час. Хоча хлопчык з магутным Дняпром пазмагацца. Зарыцкі. За трактар давялося пазмагацца. Шамякін. Давялося як след папрацаваць, пазмагацца, перажыць не толькі ўдачы, але і розныя непрыемнасці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да сплавіцца.

2. Зал. да сплаўляць ​1.

сплаўля́цца 2, ‑яецца; незак.

1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча. В. Вольскі.

2. Зал. да сплаўляць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сваяво́ліць ‘дурэць, сваволіць’ (Нас., Сцяшк. Сл.), сваяво́ля ‘свавольства’ (Нас.), сваево́ля (Пятк. 2), сваяво́л ‘гарэза; неслух’ (Гарэц.), сваяво́лно ‘без уліку чужых інтарэсаў і абставін’ (Сержп. Прымхі). Самастойнае ўтварэнне ад свой1 (гл.) і воля (гл.), як і рус. своево́ля, насуперак Віткоўскаму (Słownik, 170), які хоча бачыць у апошнім запазычанне з польск. swawola (гл. сваволя), параўн. ст.-слав. своѥволиѣ, балг. своево́лие, своево́лнича і іншыя ўтварэнні ад *svoj (БЕР, 6, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балахо́н (Касп., Шат., Сцяц. Нар., Сцяшк. МГ, БРС), ’няўмела сшытая шырокая і доўгая вопратка; бальнічны халат’ (Янк. II), ’палатняны плашч’ (Гарэц.), ’верхняя доўгая мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Інстр. I), ’верхняе адзенне’ (Др.-Падб.). Звычайна лічыцца запазычаннем (як і рус. балахо́н, балахна́, балахня́, укр. балахо́н) з перс. bālājǰāme (Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114), але фанетыка застаецца незразумелай. Шанскі (1, Б, 22) хоча бачыць тут непасрэднае запазычанне з тат. мовы (але без аргументацыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заду́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая. Сабаленка. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Купала. Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў. Колас.

2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца. Корбан. — Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)