Про́шка-рабо́шка ’божая кароўка’ (віц., Шатал.). Утворана ад уласнага імя Прохар > Прошка і ад рабы. Аб другасным асэнсаванні назваў божай кароўкі ў сувязі з імёнамі людзей і святых гл. Трубачоў, Этимология–1975, 12.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́кша ’вавёрка’ (ДАБМ, 897, Гарэц., Касп.). Рус. ве́кша ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд розных версій гл. Фасмер, 1, 287. Найбольш пераконвае Трубачоў (Дополн., 1, 287), які бачыць сувязь з рус. ва́шка ’маладая вавёрка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аве́чка, авеччы, авечны, авечнік, рус. овечка, укр. овечка да *ovik‑ikā < *ovikā; прасл. ovьca, ст.-інд. avikā́ да au̯is (літ. avis, ст.-грэч. ὀίς, лац. ovis); гл. Трубачоў, Происх., 69–70; Покарны, 784.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахі́раць ’памучыцца’ (карэліц., Марц.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ліра ’хвароба, кволасць’, драг. хырыты ’доўга хварэць’ < прасл. xyrati, хугей < хутъ(jь), генетычна звязанае з хуогь (Трубачоў, Эт. сл., 8, 158–159). Гл. хірэць, хворы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахі́сціць ’украсці’ (чач., Мат. Гом.). Запазычана з рус. (ц.-слав.) по‑хищать ’тс’, якое узыходзіць да прасл. xytati ’хапаць, лавіць’, а бел. форма — да інтэнсіва (на ‑st‑) xystati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжбе́ль ’гультай’ (лях., Сл. ПЗБ). Да прасл. ležьba (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 167). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ель (аб ім гл. Слаўскі, SP, 1, 108; Сцяцко, Афікс. наз., 151–152). Параўн. таксама лажме́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гула́ ’лухта, глупства’ (Нас.). Няясна. Магчыма, з хула́. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь са слав. дзеясловам *guliti. Параўн. рус. гу́лить ’жартаваць’, укр. гули́ти ’абдурваць’ і г. д. (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Да́рма́ ’дарма’ (БРС, Шат.). Рус. дармо́, дарма́, дармя́, укр. да́рма́, да́рмо, польск. darmo, чэш. darmo, славен. dármo ’тс’ і г. д. Прасл. *darьmo (утварэнне ад *dariti ’дарыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 192–193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дасто́йны ’дастойны’ (БРС). Рус. досто́йный, укр. досто́йний, польск. dostojny, чэш. důstojný, балг. досто́ен і г. д. Прасл. *dostojьnъ ’тс’ — утварэнне ад слав. *dostojь ’годнасць’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 85–86; Слаўскі, 1, 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дасу́жы ’дасужы’ (БРС). Рус. досу́жий, укр. досу́гий. Утварэнне ад *dosǫgъ ’вольны час; час, вольны ад працы’ (гэта апошняе — дэрыват ад прасл. *dosęg(a)ti). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 81–83; Фасмер, 1, 532.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)