Со́ты1 ‘ячэйкі з воску, вуза’ (ТСБМ), саты́ ‘тс’ (в.-дзв., (Сл. ПЗБ), со́ты, со́тая, со́тые ‘тс’ (Анох.). Укр. со́ти, рус. сот, со́ты, рус.-ц.-слав. сътъ, серб.-харв. са̑т, са̑ће, славен. sȃt, балг. сът, макед. сот. Прасл. *sъtъ. Этымалогія няпэўная. Параўноўвалі з ст.-інд. sátas ‘сасуд’. Махэк (LF, 55, 156) зыходнай формай лічыў *sъpto‑, якое звязана чаргаваннем галосных з све́пет (гл.). Бязлай (3, 219), аспрэчваючы версію Махэка аб непасрэднай сувязі *sъtъ і *svepetъ, схіляецца да думкі Мікалы (Ursl. Gr., 3, 25) аб паходжанні слова з і.-е. *sup‑to > прасл. *sъ(p)tъ, звязанага з прасл. *suti, *sypati (гл. сыпаць) ‘трэсці’, літ. sùpti, supù ‘калыхаць; акружаць’, з якімі роднаснае ц.-слав. свепити се ‘калыхацца’. Сумніўная версія Машынскага (Pierw., 216), які набліжаў *sъtъ да *sojǫ, *sojiti ‘калоць’. Трубачоў (у Фасмер, 3, 728) следам за Рабінскім (РФВ, 62, 239) найбольш верагодным лічыць сувязь з сыта́ (гл.). Гл. таксама Глухак, 537.

Со́ты2 — парадкавы лічэбнік да сто (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́тны ‘тс’ (Ласт., Некр. і Байк.). Укр. со́тий, рус. со́тый, польск. setny, в.-луж. stoty, чэш., славац. stý, серб.-харв. сто̑т, славен. stọ̑ti, stọ̑tni, балг. сто́тни, макед. стоти, ст.-слав. сътьнъ. З *sъtь, *sъtьnъ; далей гл. сто; Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Даваць пстрычку (пстрычкі) каму‑н., па чым‑н. У нядзелю .. [Піліп Чаравака] прыкінуўся хворым, ляжаў у спальні і пстрыкаў па кончыку тэрмометра.., «наганяў» тэмпературу. Нядзведскі. // Шчоўкаць, ляскаць (пальцамі). Пісар весела пазіраў на стол, часамі ўсміхаўся сам сабе, глянуўшы ў люстэрка, і пстрыкаў пальцамі каля самага вуха. Колас. Былі моманты, што Паддубны, здавалася, і не чуў, што гаворыць Апанас, падыходзіў да калыскі і бавіўся з дзіцём, — пстрыкаў пальцамі яму перад носікам. Пестрак.

2. Рабіць, утвараць кароткі, рэзкі гук (пра работу некаторых механізмаў). [Бухман] сядзеў і пстрыкаў запальнічкай: агеньчык то загараўся, то патухаў. С. Александровіч. За пераборкай, дзе працавалі майстры, мірна пстрыкалі начнічкі. Корбан.

3. Хутка і лёгка рухацца, пырхаць. Дробныя птушкі пстрыкалі навокал, грыбны водар цёк з зямлі, верасы цвілі скрозь над імхамі. Чорны. Пэўна, там на кожным дрэве птушынае гняздо, і пстрыкаюць з галіны на галіну вавёркі... Марціновіч.

4. Раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь). [Вашыновіч:] — Падкруці, Юлік, агонь у лямпе, вельмі нешта пстрыкаць пачаў. Чорны.

5. перан. Разм. Злавацца, фыркаць, выказваць незадавальненне чым‑н. [Васіліса:] Чуеш, як .. [Наташа] пстрыкае? А чаго, каб хто спытаў? Не бачыла ты гора, мая ты дачушка. Гурскі. — Ты не пстрыкай тут, хлопец, — паглядзеў на Ваську і сур’ёзна гаворыць Коля Ламака. — На пенсію захацеў у такія гады!.. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Злёгку, няшчыльна закрыць; накрыць. Маці вынесла ў тазе на балкон сала, масла і прыкрыла газетай. Даніленка. [Чалавек] раскурваў люльку, прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. «Спі, малы мой», — шапнуў бацька і прыкрыў сына коўдрай. Кулакоўскі.

2. Засланіць, загарадзіць сабой або чым‑н. Цямнела, вячэрнюю зару прыкрылі хмурынкі, дзе-нідзе ў нізінах на лузе ўсплылі сівыя пасмы. Хадкевіч. [Маці] кідалася, каб падставіць сябе пад бізун, прыкрыць сына. Новікаў.

3. Абараніць ваеннымі дзеяннямі. Батарэя, дзе быў Прыбыткоўскі, аставалася на месцы прыкрыць адыход свае часці. Чорны. Пасля нядаўняга пераходу шашы, калі ім давялося прыкрыць рэшткі іх групы, .. [Сотнікаў і Рыбак] неяк паволі зблізіліся і ўсе апошнія цяжкія дні трымаліся разам. Быкаў.

4. перан. Схаваць, не выявіць, не даць распазнаць. [Аўдоля] гаварыла мацней як звычайна, хацела гэтым прыкрыць сваё хваляванне. Крапіва. — Гатоў пабажыцца, аб заклад пабіцца, — пачаў сыпаць Лабановіч словамі, узяўшы жартлівы тон, каб жартамі прыкрыць тое, што ішло ад самага сэрца. Колас. // Схаваць, пакрыць што‑н. нядобрае, заганнае. Прыкрыць сваю віну. □ Ворагі савецкіх рэспублік імкнуліся прыкрыць інтэрвенцыю гучнымі фразамі аб нацыянальнай свабодзе, аб абароне правоў маладых народаў. «Полымя».

5. перан. Разм. Спыніць, закрыць. Што ж да яго, да Андрэя, дык сувенірна-ювелірна-галантарэйную прамысловасць можна зусім прыкрыць. Мехаў. Але ўлада прыкрыла нэпманаў, і Леўка застаўся пры адным сваім інтарэсе з мянушкай каравачніка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чэз, ‑ла; незак.

1. Станавіцца чэзлым (у 1 знач.). У гарачыню, у лета, калі скрозь на падворках у нашай вёсцы жаўцела і перасыхала трава, калі на вуліцы быў гарачы, як прысак, жоўты пясок, калі вяла і скручвалася ў трубку лісце на бэзе, а на полі гінула і чэзла ўсё, у нашай хаце збіраліся кабеты і ішлі на рэчку сыпаць мак, каб быў дождж. Адамчык. Яблыня.. раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся, абамлелі. М. Ткачоў.

2. Губляць здароўе, сілы, знясільвацца. — То што ж мне рабіць з вамі? — пачала ламаць рукі маці. — Сядзець ды глядзець, як вы [дзеці] марнееце ды чэзнеце? — яна заплакала. Сачанка. Прыбітыя горам бацька і маці бачаць, як на вачах чэзне дачка. Кудраўцаў.

3. перан. Станавіцца менш яркім, цямнець; гаснуць. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Надыходзіла ноч. Самуйлёнак. Касцёр то ярчэў, то чэз... Сябры, што разам хадзілі, Змахнуўшы слязу з вачэй, Ядлоўцавы дым вінілі. Кляўко. // Змяншацца, радзець, станавіцца менш выразным; знікаць. Прадвесне пеўня паіць з верхаводкі, сумёт зляжалы ўвачавідкі чэзне. Пысін. Чэзла, адступала нязвыкласць і прыходзілі ўпэўненасць, адчуванне павагі і даверу да складанай і магутнай тэхнікі, што была вакол. Савіцкі. І не дзіва, што чэзне туман, Што, народжаная ўначы, З павароткаю кожнай адходзіць зіма, Пасля студзеня ўладна прыходзіць май, Гучна звонячы ў сонечны шчыт. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Строй1 ‘рад, шарэнга’, ‘лад’, ‘пабудова, структура’ (ТСБМ), ‘строй, парадак’ (Байк. і Некр., Ян.), ‘выгляд, стройнасць, фігура’ (Варл.), ‘лад, парадак; наведзенасць’ (ТС), ‘узор, малюнак’ (Песні сямі вёсак), строй (на кросна) ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз., ТС), строе́ ‘ставы’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. стрій ‘касцюм, адзенне’, рус. строй ‘строй; парадак’, польск. strój ‘строй; адзенне’, чэш. stroj ‘станок, машына’, славац. stroj ‘тс’, серб.-харв. стро̑й ‘фарба; шчолак; вайсковы строй’, славен. strȏj ‘машина, лакаматыў’, балг. строй ‘рад, сістэма, лад’, макед. строј ‘будова’, ‘рад’, ‘сватаўство’, ст.-слав. строи ‘кіраванне; лад, парадак; фармацыя’. Прасл. *strojь роднаснае лат. strãja ‘стойла, якое выслана саломай’, авест. urvarō‑straya ‘абразанне расліны’, лац. struō ‘дапасоўваць, састаўляць, будаваць, ладзіць’, constrūctiō ‘структура, кампазіцыя’, stria ‘баразна, складка’ (Фасмер, 3, 780; Глухак, 589). Далей этымалогія не вельмі ясная. Борысь (581) мяркуе, што слова роднаснае таксама слав. *strěxa ‘страха’ і распасціраць (гл. распасцерціся), да і.-е. кораня *(s)ter‑ ‘распасцерці’, адкуль таксама гоц. straujanсыпаць, рассыпаць’, ням. Streu ‘салома на падсцілку’. Бязлай (3, 332), Сной₁ (615), апрача гэтай версіі, дапускаюць магчымасць паходжання ад і.-е. *kʼroi̯‑o, роднаснага з *kʼrei̯‑on у авес. srayan ‘прыгожы; прыгажосць’, ст.-інд. śrī‑ ‘прыгожасць’ і г. д. з першасным значэннем прасл. *strojь ‘парадак; прыгажосць’, параўн. стройны (гл.).

Строй2 ‘будоўля; драўніна для будоўлі’ (Ян., Мат. Гом.). Рус. паўн. строй ‘будаўнічы матэрыял’. Аддзеяслоўны дэрыват ад строіць (гл.) у адпаведным значэнні.

Строй3 ‘убор’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Сцяц. Сл.). Гл. строі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́сіць, трушу, трусіш, трусіць; заг. трусі; незак.

Разм.

1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання, баяцца. Чаго палохацца? Перад кім трусіць? Гартны. / у безас. ужыв. На гэты раз да .. [Валенты] прыйшла добрая карта .. і яго пачынала трусіць усяго. Гарэцкі.

2. каго-што. Трэсці ў час язды па дрогкай дарозе. Да Лісаветы сляпіцаю лез сон .. Каб хоць хутчэй паехаць, воз кідала б на калдобінах і трусіла, дык мо было б не да сну. Сабаленка.

3. каго-што. Трэсці дрэвы, прымушаючы падаць плады. Нехта паспеў узлезці на стары галіністы дуб і трусіў апошнія жалуды. Гамолка. // Трэсці, шукаючы чаго‑н. Немцы трусілі рэчы ў кожным доме, дзе жыў чыгуначны люд. Навуменка.

4. што. Растрасаць што‑н., церушыць. Валасы мае чэша вятрыска і трусіць, А ў халодных травах туды і сюды Валуны на пашы, як белыя гусі, Што гані не гані, а не йдуць да вады. Караткевіч.

5. што. Сыпаць у невялікай колькасці што‑н. сыпкае. Шчыпне [Аўгіня] некалькі драбінак солі і трусіць у страву. Бядуля.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж). Трусіць дробны-дробны дождж, Шушукае па зямлі, прабірае праз світку да зморанага цела. Каваль. І раз-пораз, як праз сіта, трусяць кроплі дажджу. Кандрусевіч.

7. Бегчы трушком. Крокаў праз колькі [Анісім] пачуў, як наперадзе, у лагчыне, забрахаў Гуляй — ён заўсёды трусіў трошкі наперадзе свайго гаспадара. Сачанка. Пасля поўначы, будучы на варце, Гапанюк заўважыў, як хтось у цемры подбегам трусіў да свінарніка. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́зніць ‘гаварыць без памяці, галюцыніраваць’, ‘несці лухту’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв., Касп., Багд., Стан.), ‘гаварыць праз сон’ (Бяльк.), ‘бачыць што ў сне, у гарачцы’ (Ласт.), трызні́ць ‘гаварыць адно і тое ж’ (ТС, Растарг.), тры́зніці ‘хлусіць, гаварыць няпраўду’ (пруж., Сл. ПЗБ), ‘блюзніць, трызніць, гаварыць у непрытомнасці’ (паўн.-усх., ЛА, 3), тры́знік ‘лунацік’ (Мат. Маг.), тры́зненне ‘вярзенне, бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца ў бяспамяцтве’, ‘мары, думкі аб кім-, чым-небудзь’ (ТСБМ); трызня́ ‘лухта, абы-што’: як будзеш спаць да дня, насніцца трызня (чач., Бел. дыял. 2), тры́зня ‘шкода’ (Стан.). Параўн. укр. три́знувати ‘біцца, змагацца, банкетаваць пасля бітвы’, рус. смален., зах.-бранск. тры́знить ‘блюзніць; бяздумна гаварыць, плявузгаць’, польск. tryznić ‘дарэмна траціць час’, чэш. trýznit ‘мучыць, катаваць, раздзіраць’, славац. trýzniť ‘тс’. Няясна, у тым ліку ў адносінах да папярэдняга слова. На аснове польск. tryznić і чэш. мар. trýznitiсыпаць, трусіць’ Страхаў (Palaeoslavica, 13, 2, 14–15) выводзіць дзеяслоў з *tryti, *truti (гл. церці), а таксама аналагічна да *trina (гл. трына) назоўнік *trizna, у семантыцы якога развілося значэнне ‘скруха, жалоба’. Спробу звязаць чэш. trýzniti ‘мучыць’ (< *tryti) з польск. trużyc ‘тс’ шляхам атаясамлівання з асновай *tryz‑ зрабіла Варбат (Этимология–1983, 41), у гэтым выпадку мяркуецца збліжэнне семантыкі слоў ‘блюзніць’ і ‘мучыць’, параўн. і рус. валаг. тры́жить ‘навязліва паўтараць адно і тое ж’. Пра паралелізм у структуры і семантыцы трызніць і трылузіць (гл.) з выдзяленнем элемента тры‑ — спецыяльна Цыхун, Зб. Супруну, 280; варыянты тры́зніць/дры́зніць (маг., ЛА, 3, 81), магчыма, пад уплывам дрыве́ць ‘блюзніць, гаварыць у непрытомнасці’, ‘гаварыць лухту’ (Нас., Касп., Дабр.; ашм., Стан., ЛА, 3) — няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свинья́ прям., перен. свіння́, -нні́ ж.;

подложи́ть свинью́ падлажы́ць свінню́;

понима́ть, как свинья́ в апельси́нах зна́цца (разбіра́цца), як свіння́ на саладзі́нах;

мета́ть би́сер пе́ред свиньями сы́паць бі́сер (пе́рлы) пе́рад сві́ннямі;

кабы́ свинье́ рога́, всех бы со́ свету сжила́ посл. каб свінні́ ро́гі, не сышла́ б з даро́гі;

свинье не до порося́т, ко́ли саму́ на ого́нь таща́т посл. не да парася́т, калі́ свінню́ сма́ляць;

посади́ свинью́ за стол — она́ и но́ги на стол посл. пасадзі́ свінню́ за стол — яна́ і но́гі на стол;

гусь свинье́ не това́рищ посл. мядзве́дзь каро́ве не брат; воўк саба́ку не радня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць / павольна: плесціся, пхнуцца, цягнуцца; брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць (разм.) / хутка: шыбаваць, шыбаць, часаць / павольна: сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць (разм.) / вялікімі крокамі: сігаць; джгаць (разм.); чухаць (перан.) □ біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сольI хим., перен. соль, род. со́лі ж.;

столо́вая соль стало́вая соль;

англи́йская соль англі́йская соль;

бертоле́това соль бертале́тавая соль;

соль земли́ соль зямлі́;

вся соль в том, что… уся́ соль у тым, што…;

сы́пать соль на ра́ны сы́паць соль на ра́ны;

встреча́ть хле́бом-со́лью сустрака́ць (віта́ць) хле́бам-со́ллю;

пуд со́ли съесть пуд со́лі з’е́сці;

соль тебе́ в глаза́! (от дурного глаза) соль табе́ ў во́чы!;

атти́ческая соль аты́чная соль, дасці́пны жарт;

хлеб-со́ль хлеб-со́ль;

води́ть хлеб-со́ль (с кем) зна́цца (з кім);

забы́ть (чью) хлеб-со́ль забы́ць (чыю) хлеб-со́ль, не по́мніць зро́бленай ла́скі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)