наці́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы). Міця ўжо добра бачыць, што сядзіць на ганку, у вузенькім дворыку, абгароджаным штакетнікам, на які ўзняслі націну гарбузы. Навуменка. Напрадвесні ў склепе, пад хатаю, бульба пусціла доўгую белую націну. Грахоўскі.

2. Тое, што і націнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́хва, ‑ы, ж.

1. Уваходная частка жаночых палавых органаў.

2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.

3. Тое, што і ножны ​1. [Тапурыя] выняў з похвы і заткнуў за пояс нож. Самуйлёнак. [Мікола] выцягнуў з похвы фінку, адкрыў бляшанку кансерваў, адрэзаў хлеба. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́рула, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Сцябло ферулы ўжываецца ў ежу.

феру́ла, ‑ы, ж.

1. Лінейка, якой у сярэдневяковай школе білі па далоні вучняў за якую‑н. правіннасць.

2. Кніжн. Цяжкі і пільны нагляд. Селянін не захоча доўгі час хадзіць пад ферулай урадніка. Галавач.

[Лац. ferula — розга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бады́льсцябло расліны’ (Сцяшк., Мат. Гродз., 1960), бады́лле ’сцяблы, сцяблы і лісце гуркоў’ (БРС; ДАБМ, 863), бадыллё (Сцяшк., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Укр. бади́лля, баді́лля, бадило́сцябло, сцяблы раслін’, рус. дыял. бады́ль ’сухое сцябло’, боды́ль, буды́ль. У аснове ляжыць *badylь (утварэнне суф. *‑ylь ад *badati ’калоць’, ітэратыўнай формы да *bosti *bodǫ). Параўн. яшчэ рус. бабылёк ’расліна Galeopsis tetrahit’ (іншая яе назва колю́тик), польск. badyl, badel ’сцяблы раслін’, серб.-харв. бадиљ і (з іншым суфіксам) ба̑даљ, род. скл. бадља ’калючая расліна’ (іначай сјекавац) і г. д. Брукнер, 10; Слаўскі, 1, 25; параўн. Фасмер, 1, 104; БЕР, 1, 62. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 40–41 (дзе праформа *bodylь з вакалізмам «о» не пераконвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Трасцісты, тросты́сты ‘з буйной саломай (пра збожжа)’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. укр. дыял. трости́стий ‘які мае тоўстае сцябло’. Вытворнае ад тросць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́пер’е (сьципіере) ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Бес.), сты́пэрье, сты́пірье, сты́пырье, сты́пырне ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), сти́персцябло’ (Бел.-укр. ізал.), сцепʼёр ’маркоўнік’ (ТС). Параўн. укр. степі́р ’парастак расліны’, степі́ра, стипі́ре ’пер’е цыбулі’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад шчыпяры́ ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Сл. Брэс.), гл. шчыпе́р. Літ. stìbirasсцябло, парастак’ ад stỹbti/stỹpti ’расці высокім, тонкім’ у якасці крыніцы запазычання (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) ненадзейнае, аднак магло паўплываць на фанетыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыч, стрыча́нсцябло без лісця’ (ТС), сюды ж стрыча́ць ‘тырчаць’ (Сцяц. Сл.). Няясна; магчыма, з метатэзай ад стырчаць (гл.), параўн. яшчэ старч ‘стырчак’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́кавіна, ‑ы, ж.

1. Адно сцябло маку. Улева адразу гарод: белыя галовы качаноў і па баках сцежкі, што ідзе ў гумно, высокія макавіны. Галавач.

2. Адно зярнятка маку.

3. Галоўка маку, макаўка.

4. Вершаліна, верхавіна (у 1 знач.). Глуха гулі макавіны соснаў; з кароткімі прыпынкамі гукаў у глыбіні лесу дзяцел. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расто́к ’парастак, маладое сцябло расліны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), росто́к ’вырастак клубня, семені расліны’ (ТС, Сл. ПЗБ), расткі́ ’карэнні’ (Сл. ПЗБ). Ад расці (гл.), параўн. храсток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуко́ўка ’рагоз’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. пухоўка ’рагоз’; замена X на к, відаць, пад балтыйскім уплывам; аднак не выключана і паходжанне ад пук ’кветаноснае сцябло, стаўбур’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)