Піту́н1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзі́рыстасць, ‑і, ж.

Схільнасць да боек, спрэчак; задзірлівасць. Можа, таму і не падняўся чалавек па службовай лесвіцы вышэй вартаўніка. За свой крыклівы голас .. і задзірыстасць. Ермаловіч. Заядлая задзірыстасць бліснула ў .. вачах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ўгі, -ая, -ае.

1. Працяглы ў прасторы, які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.).

Д. шлях.

2. Працяглы ў часе.

Д. дзень.

Доўга (прысл.) чакаць.

Доўгія рукі ў каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто мае схільнасць да кражы, захопу.

Доўгі рубель (разм., неадабр.) — вялікі лёгкі заробак.

Адкладваць у доўгую скрынку (неадабр.) — адкладваць якую-н. справу на доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны. Полі нязвычна было бачыць сваю вечна сярдзітую, непадступную гаспадыню ў ролі дабрадушнай, зычлівай цёткі. Арочка. // Які выяўляе схільнасць, ласку, дабрату. Зычлівы голас. Зычлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперымента́тарства, ‑а, н.

Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аналі́тык, ‑а, м.

1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.

2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўдзі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць праўдзівага; схільнасць гаварыць, выказваць праўду. З глыбокай праўдзівасцю малюе Янка Купала перспектыву беспрасветнага жыцця працоўнага чалавека пры капіталізме. Івашын. Праўдзівасць чалавечага характару ў рэалістычным мастацтве дапаўняецца і праўдзівай характарыстыкай грамадскага жыцця. Конан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летуце́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць летуценнага; схільнасць да мар, летуцення. Вера ўсміхнулася: дваццаць тры гады, а летуценнасць у яе нейкая дзіцячая. Асіпенка.

2. Тое, што і летуценне (у 1 знач.). Ратуе мяне ад летуценнасці званок. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привя́зчивость ж.

1. прыхі́льнасць, -ці ж.; схі́льнасць да лю́басці (да замілава́насці, да адда́насці);

2. (придирчивость) прыдзі́рлівасць, -ці ж., прычэ́плівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвяро́засць, ‑і, ж.

1. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.

2. Уласцівасць і стан цвярозага (у 2 знач.). У характары Апейкі былі дзве рысы — вельмі розныя, несуладныя: нейкая вялікая чуласць, схільнасць да элегічных адчуванняў і нязменная цвярозасць, практычнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)