с. да захво́рванняў — предрасположе́ние (предрасполо́женность, восприи́мчивость) к боле́зням
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
схі́льнасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць, цяга, імкненне да якіх‑н. заняткаў, дзейнасці. Думаючы пра свае творчыя схільнасці, Алесь Руневіч з рамана «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля прызнаецца, што яго цягне да прозы.Бугаёў.[Андрэй:] — З маленства ў мяне была схільнасць да моў .. У малодшых класах я марыў вывучыць мовы ўсіх народаў зямлі.Шамякін.Рана выявілася ў хлопчыка схільнасць да паэзіі.Гіст. бел. сав. літ.// Наяўнасць якіх‑н. задаткаў (фізічных, разумовых, маральных); нахіл да чаго‑н. Схільнасць да прастуды. □ Лабановіч заўважыў схільнасць рэдактара да самавыхвалення і вырашыў скарыстаць гэта.Колас.Схільнасць шукаць усяму прычыну з’яўляецца ў сталейшым узросце.Грамовіч.
2. Прыхільнасць, слабасць, любоў да чаго‑н. Калі да чаркі схільнасць маеш, То грошы, браце мой, нідзе ты не схаваеш Сам ад сябе.Корбан.З .. імем [Ц. Гартнага] звязана свая, адметная мастацка-стылёвая лінія ў беларускай прозе 20‑х гадоў. У свой час яе называлі «натуралістычнай», падкрэсліваючы гэтым азначэннем схільнасць Ц. Гартнага да бытапісальніцтва.Адамовіч.// Сімпатыя да каго‑н. Сваю сардэчную схільнасць Канстанцін Міхайлавіч неаднойчы выказваў Танку ў вочы.Лужанін.
3. Унутраная ўласцівасць. У гутарковай мове назіраецца схільнасць не скланяць лічэбнікі, асабліва састаўныя.Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схі́льнасцьж.
1. (да чаго-н.) Néigung f -, -en; Ánlage f -, -n (здольнасць); Veránlagung f -, -en (прыхільнасць);
схі́льнасць да матэма́тыкіÁnlagen zur Mathematík;
мець схі́льнасць дачаго-н.éinen Hang zu etw. (D) háben;
2. (дакаго-н.) Zúneigung f -, -en (zu D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
стамля́льнасць, -і, ж.
Схільнасць арганізма стамляцца.
Хуткая с. арганізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утапі́зм, -у, м.
Нязбытныя мары, схільнасць, імкненне да ўтопій.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́насць, -і, ж. (разм.).
Адсутнасць жадання працаваць, схільнасць да гультайства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подве́рженностьсхі́льнасць, -ці ж.;
подве́рженность боле́знямсхі́льнасць да хваро́б, хвараві́тасць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
предрасполо́женностьсхі́льнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)