праго́рклы, ‑ая, ‑ае.

Які прагорк, стаў горкім на смак і набыў непрыемны пах. Прагорклы тлушч. □ Запахла даўнім, прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схварэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў здароўе, сілы ў выніку шматлікіх хвароб. Пад ліпай на раскладушцы ляжала старая схварэлая кабеціна і трымала перад носам кніжку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахмані́на, ‑ы, ж.

Разм. Старая, паношаная адзежына. Ціток моўчкі хадзіў за [Параскай], глядзеў, што яна возьме, і час ад часу шпурляў ёй пад рукі якую-небудзь лахманіну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімента́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Карова сіментальскай пароды. Карова старая, з адвіслым бокам, даўно б пара збыць, але вельмі малочная, сіменталка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаваро́днік, ‑а, м.

Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́рак ’састарэлы’, ’старая дзеўка’, ’хлопец, які доўга ходзіць у халасцяках’, пераста́ркастарая дзеўка’, перэста́рыцца ’не выйсці замуж у пару’ (Шат., Нар. Гом., ТС, ТСБМ), укр. пере́ста́рок, пере́ста́рка, рус. переста́рок, переста́рка ’стары халасцяк, старая дзеўка’, ’жывёла, якая з-за старасці не можа даваць прыплод’. Усходнеславянскае. Утворана ад дзеяслова пераста́рыцца, што ўзыходзіць да прасл. *per‑stariti (), параўн. яшчэ ст.-слав. прѣстарѣти ’састарыцца’, серб.-харв. прѐстарети, в.-луж. přestarić, н.-луж. pśestarkaś, польск. przestarzeć (się), славац. prestarnúť ’тс’. У зах. і паўд.-слав. мовах лексеме перастарак адпавядаюць спалучэнні з прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі (przestarzały, pśestarjety, přestárlý, prestarnutý, prestár, пре̏стар). Гл. старэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́цыя, паста́ція ’постаць’ (Нас.). Аргатычна-бурсацкае слова, утворанае паводле лацінскага узору, параўн. рус. старуше́нциястарая жанчына’, палес. драг. страмо́цыя ’сорам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Тое, што і жартаваць. Старая колькі хвілін пазірала на настаўніка, а потым засмяялася доўгім-доўгім смехам. — От, паніч: вы ўсё шуткуеце! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Смажачы, згатаваць; добра прасмажыць. На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяце́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самка цецерука. Цецерукі ўзляталі з зямлі вывадкамі: старая цяцерка і маладыя з ёй — штук пяць, а то і восем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)