шчабятаць, свергатаць, ціўкаць, цілікаць, ціліўкаць, цвыркаць, спяваць; пяяць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дуэ́т, ‑а, М дуэце, м.

1. Музычны твор або эпізод у оперы, араторыі і пад. для двух інструментаў або двух галасоў з самастойнымі партыямі. Вакальны дуэт. Дуэт для скрыпкі і віяланчэлі.

2. Ансамбль з двух выканаўцаў. // Пра ўдзельнікаў парнага спартыўнага выступлення. Спартыўны дуэт.

3. у знач. прысл. дуэ́там. У два галасы, на двух інструментах. Спяваць дуэтам.

[Іт. duetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Пачынаць песню, выконваць запеў (у 1 знач.). На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка.

2. Пачынаць спяваць. Пачынае запяваць сваю спрадвечную песню .. зязюля. Лынькоў.

запява́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запець ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.

1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць. Васілевіч. // перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць. Дамашэвіч.

2. Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́піць ’размаўляць’ (ТСБМ). Рус. алан. жу́пить ’крычаць (пра птушак)’, жупе́тьспяваць (пра птушак)’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) лічыць прасл. дыялектызмам *župiti. І.‑е. корань *geu‑ (Покарны, 1, 393, 403) суадносіцца з *gō̆u‑ (параўн. гутарыць, гаварыць), прадстаўлены яшчэ ў жук, жузнець (гл.). Фасмер, 2, 67 (з пытальнікам «да жук?»). Корань *geu пашыраны элементам ‑p‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́хнуць, -ну, -неш, -не; сціх, -хла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць гучаць, стаць нячутным.

Крокі сціхлі.

Гул аўтобуса сціх.

2. Перастаць гаварыць, спяваць, крычаць; замоўкнуць.

Гутарка пад акном сціхла.

Дзяўчаты сціхлі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

К вечару вецер сціх.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Суняцца (пра боль і пад.).

Зубны боль сціх.

|| незак. сціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хор, -у, мн. хары́ іліч. 2, 3, 4) хо́ры, харо́ў, м.

1. Група спевакоў, якія разам выконваюць вакальныя творы.

Х. хлопчыкаў.

2. Музычная п’еса, прызначаная для выканання пеўчым калектывам.

3. перан. Адначасовае гучанне мноства галасоў, гукаў.

Х. дзіцячых галасоў.

Птушыны х.

4. перан. Мноства аднолькавых выказванняў, меркаванняў.

Х. пахвал.

5. у знач. прысл. хо́рам. Усе разам, у некалькі галасоў, дружна.

Спяваць хорам.

Прапанову падхапілі хорам.

|| прым. харавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Х. гурток.

Харавыя песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́кат ’раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул’ (ТСБМ), укр. ро́кіт, рус. ро́кот ’тс’, рокота́ть ’грукаюць, грукатаць’, рус. карэл. ’моцна спяваць; крычаць’, стараж.-рус. рокотати ’гучаць’. Усходнеславянскае. Зах.-слав. і паўд.-слав. адпаведнікі маюць ‑е‑ у корані і ‑г‑ замест ‑к‑, набліжаючыся да рагатаць, рогат (гл.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 497; SEK, 4, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́лі-ты́лі — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.), пра ігру на скрыпцы (Шат.): тылі́‑тылі́ скрыпачка — прыпеўка ў казцы (Кліх, Пятк. 3), тылі́ ‘гулі, забавы’ (полац., Волк.), тылі́‑тылі́‑тылі‑лі́, каб капустку улілі́ — рыфмаванка (барыс., Дзіц. фальклор). Параўн. укр. тілі́, тілілі́ ‘тс’. Гукапераймальныя імітатывы. Ад іх утвораны тылі́каць, тылілі́каць — пра ігру (часцей за ўсё няўмелую) на музычным інструменце (ТСБМ, Мат. Маг., Шат.), ‘тромкаць, дрынкаць’ (Мат. Гом.), тылілі́кацьспяваць песню без слоў’, ‘дакучаць спевамі’ (Янк. 2, Мат. Маг.). Сюды ж з нарашчэннямі тылілі́кацьспяваць без слоў’ (Сцяшк. Сл.), тылілі́мкаць ‘няўмела іграць, пілікаць’ (ТС). “Звонкі” варыянт ды́лі‑ды́лі: ды́лі‑ды́лі, скрыпачка (Федар. 2), які Карскі (Труды, 395) звязваў з літ. dilinti ‘церці, шараваць’, dilti ‘знішчаць трэннем’, што няпэўна. Відаць, незалежнае ўтварэнне тылі́‑тылі́ — падзыўныя для кароў (ДАБМ, камент., 895), магчыма, узыходзяць да дыялектнай назвы цяляці, параўн. тылюк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька. Вышынскі. Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)